УСЕ ЗАПІСЫ

Latest Comments

25 кастрычніка свой 80-гадовы юбілей адзначыла самая старэйшая салістка народнага фальклорнага гурта “Бабіна лета” Аранчыцкага сельскага Дома фальклору Ядвіга Мікалаеўна Каляда.

Яна нарадзілася 25 кастрычніка 1937 года ў в. Обеч Пружанскага раёна. Дзяцінства было хоць і цяжкае, але вясёлае. Сям’я юбіляра была вялікая: пяцёра сясцёр і брат. I ўсе, нягледзячы на штодзённую цяжкую працу, любілі спяваць.

Калі скончыла сямігодку, Ядвіга паехала працаваць у г. Куйбышаў на будоўлю. Праз тры з паловай гады вярнулася на радзіму. Некаторы час працавала рознарабочай на нафтабазе, а ў 1968 годзе ўладкавалася ў КБА вязальшчыцай. Працавала шмат, але заўсёды з песняй. Асабліва Ядвіга Каляда любіла спяваць прыпеўкі і выконвала іх на вяселлях, канцэртах, конкурсах.

У 1994 годзе пачала спявацьу народным фальклорным гурце «Бабіна лета» і па сённяшні дзень радуе нас сваёй творчасцю. Ядвіга Мікалаеўна не толькі спявачка, яна яшчэ выдатная юмарыстка і сваімі сольныміжартоўнымі нумарамі заўсёды «заводзіць» гледачоў.

«Самадзейная артыстка» з канцэртамі аб’ездзіла ўвесь раён, прымала ўдзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх і нават міжна- родных аглядах-конкурсах, аб чым сведчаць шматлікія ганаровыя граматы.

Яезычны,алеўтой жачас мілагучны голас з асаблівым тэмбрам не зблытаеш ні з якім-небудзь іншым у раёне. Яе энергіі, ініцыятыўнасці, аптымізму і любовіда жыцця і людзей можна падобраму пазайздросціць і павучыцца. Яе ўменне ствараць вакол сябе атмасферу свята, прыгажосці, радасці — аўтарскі стыль жыцця. Такая яна ўся — сапраўдная, шчырая, энергічная, непрадказальная і вельмі ўлюбёная ў народныя песні, жарты, прыпеўкі і танцы.

Паважаная Ядвіга Мікалаеўна, жадаем Вам моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, новых творчых поспехаў. Жывіце ў шчасці, радасці і дастатку. Хай самабытная беларуская песня і гумар надалей дапамагае Вам годна ісці па жыцці.

Вольга ШЭПЕЛЬ, дырэктар ДУК «Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» ад імя культработнікаў раёна.

TAGS

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Подтвердите, что Вы не бот — выберите человечка с поднятой рукой: