

Больш за 40 гадоў свайго жыцця аддаў беларускай чыгунцы электраманцёр станцыі Аранчыцы Міхаіл Быцкевіч. Як зазначае ветэран, стаць чыгуначнікам ён марыў з дзяцінства. У немалой ступені прафесійнаму выбару паслужыў і прыклад бацькі, які працяглы час працаваў стрэлачнікам.
Пасля заканчэння бярозаўскай школы Міхаіл адразу пайшоў вучыцца ў Брэсцкае прафтэхвучылішча №27 чыгуначнага транспарту, атрымаў спецыяльнасць электраманцёра. На пачатку 1980-х гадоў праводзілася актыўная электрыфікацыя беларускай дыстанцыі шляху, і прафесія гэтая была запатрабаванай. Міхаіл Аляксеевіч мог выбіраць любое месца працы, але аддаў перавагу роднаму краю і працаўладкаваўся на станцыю Бяроза-Картузская. Continue reading
Частка габрэйскай мацевы знойдзеная ў в. Аранчыцы 12.07.2022 г.
Верх, правая частка і ніз пліты адбітыя. Дзякуй добрым людзям за пераклад “пані Ітка, дачка пана… памёрла 21га …”
Приказ по спецсовхозу “Линовский” №6 от 10-го февраля 1966 года.
……………
п.7 На основании приказа Министерства с/ч-ва БССР от 31/I – 66 г. №43 “О разукрупнении некоторых совхозов и решения рабочего коллектива совхоза “Линовский” от 1/II – 66 г года
Приказываю:
Уволить из совхоза “Линовский” и передать их вновь организованному совхозу “Оранчицкий” следующих рабочих и служащих:
гл. бухгалтер Крук Николай Иванович
бухгалтер Хинец Вера Михайловна
с 10/II – 66 г. шофера: Галаш Александр Михайлович, Ковалевич Николай Павлович, Майкеви Леонид Иванович
с 10/II – 66 г. трактористы: Зуй Владимир Астапович, Зуй Сергей Давыдович, Копа Сергей Владимирович, Камский Владимир Герасимович, Мацкевич Николай Степанович, Лавринюк Григорий Викеньтевич. Continue reading
На территории Линовского сельского совета, в старых его границах, колхозы стали создаваться после ВОВ. В документальных материалах архивного фонда Пружанского РИК, в протоколах заседаний исполкомов Районного совета депутатов трудящихся значатся вновь организованные колхозы по Линовскому сельскому совету:
Колхоз «30 лет БССР», д. Оранчицы. Решение РИК №739 от 9 сентября 1948 г. Первым председателем был Карабан Тихон Иванович. По другим источникам Потапчук Иван Николаевич. Здесь надо разобраться (???).
У аграгарадку Кабылаўка ў суботу, 4 чэрвеня, пяць маладых сем’яў, якія пражываюць на тэрыторыях сельсаветаў раёна, змагаліся за званне «Уладар сяла».
На стадыёне раскінуліся падвор’і сем’яў Ігнацьевых, Кобакаў, Люкевічаў, Зуйкевічаў і Ліцкевічаў. Не паўтараліся паміж сабой ні адно. Гэта былі свае маленькія ўтульныя візітоўкі, арыгінальна аформленыя.
Маладыя сем’і праявілі сябе ў самых разнастайных конкурсах, паказалі кулінарныя, гаспадарчыя, творчыя і спартыўныя здольнасці, а таксама праявілі спрыт і кемлівасць.
У выніку ўпартай барацьбы першае месца дасталося сям’і Кобакаў (Мокраўскі сельсавет), другое здолела заваяваць сям’я Люкевічаў (Ліноўскі сельсавет), а трэцяе дасталося сям’і Зуйкевічаў (Ружанскі сельсавет).