Flag Counter

Аранчыцкая царква

ГРАН-ПРЫ ФЕСТЫВАЛЮ ПРАВАСЛАЎНЫХ ДУХОЎНЫХ СПЕВАЎ – У ХОРА АРАНЧЫЦКАГА ХРАМА

6 чэрвеня ў Доме культуры Драгічына адбыўся XIX Епархіяльны фестываль праваслаўных духоўных песнапенняў «Спявайце Богу нашаму, спявайце!». Мерапрыемства праводзіцца штогод па благаславенні Архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана.

У фестывалі прынялі ўдзел 14 пеўчых калектываў. Яны выконвалі духоўныя спевы, царкоўныя і народныя канты, творы ваеннай і патрыятычнай тэматыкі. Сярод удзельнікаў – мужчынскія, жаночыя, змешаныя, дзіцячыя і маладзёжныя хоры, хор духавенства Брэсцкай епархіі, а таксама народны фальклорны калектыў «Бабіна лета».

Сярод дарослых харавых калектываў Гран-пры заваяваў хор храма Узвіжання Крыжа Гасподняга ў в. Аранчыцы Пружанскага раёна.

Благодарственный молебен выпускников Линовской СШ

Благодарственный молебен выпускников Линовской СШ

Благодарственный молебен выпускников Линовской СШ

Присутствующие на мероприятии выпускники  Линовской средней школы, их родители, друзья и родственники  участвовали в молитве, был отслужен Благодарственный молебен в церкви Воздвижения Креста Господня в д. Оранчицы. Завершилось мероприятие напутственным словом священника Валерия Кращука, рассказом об духовном наследии  святого старца Серафима, молитвеннике за детей и взрослых. Дети и взрослые с большой ответственностью отнеслись к молитве. На молитвенную память каждому ученику была подарена иконка.

 

Крыж айца Фамы

Ірына Сядова

КРЫЖ АЙЦА ФАМЫ

Некалі мне здавалася, што гісторыя кожнага асобнага месца, кожнага перыяду жыцця мае свае дакладныя пачатак і заканчэнне. Але ж цяпер ведаю: на самой справе яна падобна на пакамечаны, неахайна зматаны скрутак нітак. Тузанеш за кончык, каб разблытаць, але аказваецца, што гэта — не пачатак клубка, а так, нейкі абгрызак з сярэдзіны тырчыць. Выцягваеш нарэшце доўгую нітачку, а яна шчыльным вузельчыкам пераплялася з іншай…

Continue reading

Аранчыцкая царква адзначыла стагоддзе

Раённыя будні

У мінулую суботу, у дзень прастольнага свята, у Крыжаўзвіжанскім храме ў Аранчыцах прайшло архіерэйскае бога-служэнне. Яго правёў Епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан. У царкве сабралася некалькі соцень чалавек — і  з навакольных вёсак, і з Пружан.

Пасля літургіі адбыўся хрэсны ход вакол храма.

Уладыка Іаан павіншаваў прыхаджан са святам Уздзвіжання пачэснага Жыватворнага Крыжа Гасподняга, а таксама са 100-гадовым юбілеем царквы і ўручыў пісьмовую архіпастырскую падзяку людзям, якія ў многім паспрыялі духоўнаму адраджэнню прыхода, актыўна ўдзельнічаюць у царкоўным жыцці.

У прыватнасці, падзякі атрымалі намеснік старшыні  райвыканкама М.П.Кудравец,  старшыня раённага Савета дэпутатаў М.В.Сцепанюк, старшыня Ліноўскага сельвыканкама Т.М.Мардань, кіраўнікі акцыянерных таварыстваў, размешчаных на тэрыторыі Ліноўскага сельсавета.

Кожнаму прысутнаму падарылі на малітоўную памяць аб падзеі іконку Пружанскай Плачучай Багародзіцы.

На здымку: настаяцель Аранчыцкага прыхода айцец Валерый уручае падзячнае пісьмо кіраўніку фермерскай гаспадаркі Ю.М.Сесю.

Фота Ірыны СЯДОВАЙ.

Аранчыцкая царква адзначыла стагоддзе

“Раённыя будні” 1 кастрычніка 2014 г.

У мінулую суботу, у дзень прастольнага свята, у Крыжаўзвіжанскім храме ў Аранчыцах прайшло архіерэйскае богаслужэнне. Яго правёў Епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан. У царкве сабралася некалькі соцень чалавек — і  з навакольных вёсак, і з Пружан.

IMG_5873

Continue reading

Пад Крыжам Жыватворным

 Пад Крыжам Жыватворным

Год 1914. Так было?

За тыдзень да Узвіжання пахаладала: ясныя сонечныя дні змяніліся дажджлівымі. Чаго ж добрага ад надвор‘я чакаць? Восень, браток, настала. Але ж непагадзь не паўплывала на святочны настрой праваслаўных: сяляне з усяго наваколля пехам, на вазах, на брычках спяшаліся на прастольнае свята ў новапабудаваны Аранчыцкі храм.

Колькі памятаюць сябе ды колькі дзяды расказвалі, маліліся Богу мясцовыя жыхары ў сціплай драўлянай цэркаўцы. Старэнькі будынак (апошні раз капітальна рамантаваўся ён ажно 35 гадоў таму, у 1879-м) пакуль стаіць побач, такі ўбогі ў параўнанні з велічным мураваным.

Нарэшце і ў Аранчыцах усё як у людзей — з‘явілася прыгожая прасторная царква, збіралі грошы на якую ўсёй грамадой. На ўсё не хапіла: яшчэ давядзецца тое-сёе дарабляць, купляць патрэбнае начынне. Але не за дзень Вільня будавалася…

Што і казаць, час зараз цяжкі, летам абвясцілі вайну з немцам, цяпер мужыкоў пачынаюць забіраць у армію. Ох, яны пісьмы дадому пачалі ўжо слаць. З Галіцыі, кажа бацюшка Аляксандр…

Можа, з новай царквы лепш пачуе Божа людскія малітвы? Асабліва сёння, ва ўрачысты для храма дзень, на Часнахрэст. Каб вайне хутчэй канец, каб салдацікі нашы жывымі і не пакалечанымі дадому вярнуліся. Каб дзецям нашым шчаслівае жыццё даравана было…

І ляцела над новым храмам: “Спаси, Господи, люди Твоя, и благослови достояние Твое, победы благоверному императору Николаю Александровичу на сопротивныя даруя, и Твое сохраняя Крестом Твоим жительство”…

Не ведаюць яшчэ аранчыцкія, ліноўскія, альшанскія, варотненскія прыхаджане, што менш чым праз год пакінуць родныя мясціны, адправяцца ў галоднае-халоднае падарожжа – у бежанства. Вернуцца да свайго храма не ўсе. Недзе згінуць і сляды тых, хто яго будаваў.

Continue reading

Пасхальные игры для детей. Кресто-Воздвиженский храм д. Оранчицы.

Пасха — это праздник, который принято проводить с семьей и друзьями за накрытым столом. Но пасхальные традиции предусматривают не только праздничную трапезу, но и различные игры и развлечения — особенно если среди празднующих есть дети. Такие игры уже не первый год проводятся для детей на территории Кресто-Воздвиженского храма в д. Оранчицы.

10-easter-2014

Continue reading

Падпісацца на RSS

Калі ласка, увядзіце email адрас:

Delivered by FeedBurner

Архівы
Рубрыкі сайта
Ритуальная фурнитура
Музей истории вычислительной техники

Ліноўская СШ

МОВА НАНОВА

ПРОЕКТ ОБЩЕСТВЕННОГО МОНИТОРИНГА ВОЗДУХА БЕЛАРУСИ

Ковчег  Спасения