Апошнія каментары
Flag Counter

ГРАН-ПРЫ ФЕСТЫВАЛЮ ПРАВАСЛАЎНЫХ ДУХОЎНЫХ СПЕВАЎ – У ХОРА АРАНЧЫЦКАГА ХРАМА

6 чэрвеня ў Доме культуры Драгічына адбыўся XIX Епархіяльны фестываль праваслаўных духоўных песнапенняў «Спявайце Богу нашаму, спявайце!». Мерапрыемства праводзіцца штогод па благаславенні Архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана.

У фестывалі прынялі ўдзел 14 пеўчых калектываў. Яны выконвалі духоўныя спевы, царкоўныя і народныя канты, творы ваеннай і патрыятычнай тэматыкі. Сярод удзельнікаў – мужчынскія, жаночыя, змешаныя, дзіцячыя і маладзёжныя хоры, хор духавенства Брэсцкай епархіі, а таксама народны фальклорны калектыў «Бабіна лета».

Сярод дарослых харавых калектываў Гран-пры заваяваў хор храма Узвіжання Крыжа Гасподняга ў в. Аранчыцы Пружанскага раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Подтвердите, что Вы не бот — выберите человечка с поднятой рукой:

Падпісацца на RSS

Калі ласка, увядзіце email адрас:

Delivered by FeedBurner

Рубрыкі сайта
Архівы
Ритуальная фурнитура
Музей истории вычислительной техники
Ліноўская СШ
budzima-by
МОВА НАНОВА
ПРОЕКТ ОБЩЕСТВЕННОГО МОНИТОРИНГА ВОЗДУХА БЕЛАРУСИ