1 чэрвеня – Дзень абароны дзяцей

Cа святам усіх дзяцей і іх бацькоў, а таксама тых, для каго праца з дзецьмі стала справай жыцця!

СУСТРАКАЕМ ЛЕТА РАЗАМ

1 чэрвеня вучні 1 – 7 класаў ДУА «Ліноўская СШ» сталі ўдзельнікамі дзіцячай гульнёвай праграмы «Сустракаем лета разам», якую падрыхтавалі работнікі Ліноўскага СДК. На мерапрыемстве прысутнічалі госці: старшыня Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Гаманчук Т.Ю., старшыня камісіі па аграрных пытаннях і экалогіі Чайкоўскі Д.У., інспектар Пружанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Станкевіч К.А., старшыня Ліноўскага сельскага савета Мордань Т.М ., старшыня прафсаюзнага камітэта ААТ «Аранчыцкая птушкафабрыка» Хільковіч Т. І., бухгалтар ААТ «Аранчыцкая птушкафабрыка» Фядун Н.В., спецыяліст па ідэалагічнай працы ААТ «Ліноўскае» Казмярчук В.В.

Госці павіталі рабят, павіншавалі з пачаткам летніх канікул, пажадалі добрага адпачынку, нагадалі яшчэ раз пра бяспеку, разам з дзецьмі актыўна ўдзельнічалі ў гульнях і забавах. Гэтак жа дзеці змаглі прымерыць форму пажарнага, пазнаёміцца з прыладамі і абсталяваннем пажарна-выратавальнай машыны. Вынікам праграмы стала ўручэнне падарункаў і прызоў ад гасцей.