“Каханачка“ спявала ў Белавежы
Калектыў Аранчыцкага дома фальклору “Каханачка” пабываў у польскім Белавежы
Штогод у Белавеж у майскія дні з’яджаюцца людзі з усяго Падляшша, з іншых гарадоў і вёсак Польшы, з-за мяжы. Традыцыйна – каля 40 гадоў – сустрэчы з нагоды Дня памяці праводзяцца на тэрыторыі музея драўлянага дойлідства і побыту ркскага насельніцтва Падляшша.
Тое, што памяць аб савецкіх воінах-вызваліцелях жывая бачна было і па колькасці людзей, якія сабраліся сёлета на сустрэчу, і па дагледжанасці помнікаў ў Гайнаўцы і іншых населенных пунктах.
Адзін з арганізатараў сустрэчы прафесар Анатоль Адзіевіч у сваім уступным слове адзначыў: “Нягледзячы на тое, што нас калісьці падзялілі мяжой, мы памятаем, што мы – “рускія”. З гэтым словам атаясамліваюцца і рускія па нацыянальнасці, і беларусы, і украінцы, якія пражываюць тут. Мы святкуем Дзень Перамогі, мы памятаем загінуўшых салдат. У нас, у людзей старэйшага пакалення, ваявалі бацькі, дзяды, многія невярнуліся з вайны”
Калектыў “Каханачка” выступіў з канцэртам і быў цёпла прыняты гледачамі. Не дзіўна: асноўная маса прысутных – этнічныя беларусы. Яны выдатна разумеюць мову, паважаюць традыцыі. Таксама выступаў і фальклорны калектыў “Цаглінкі” са Старога Ляўкова. Гэты польскі калектыў не раз бываў у нас на Пружаншчыне. Уласна кажучы, з лёгкай рукі яго кіраўніка Віктара Буры, які падаў ідэю стварэння падчас свята грыбоў “Крыніца – грыбоў сталіца” ў 2014 годзе, і пачаўся творчы шлях “Каханачкі”. Я думаю, што гэта – не апошняя сустрэча двух творчых калектываў.
P.S.
У госці да нас завітаў фальклорны калектыв «Цаглінкі» са старога Ляўкова (Польша)



