22 чэрвеня 2013 года на сцэне Ліноўскага дома культуры адбылося выступленне фольклорнага калектыву “Цаглінкі” са старога Ляўкова гміны Нараўка РП. Да нас яны завіталі каб сустрэцца з народны фальклорным калектывам Аранчыцкага дому фальклору «Бабіна лета».
Аматарскі фальклорны калектыў “Цаглінкі” быў заснаваны ў 1976 годзе пры тадышнім прадпрыемстве будаўнічаій керамікі ў Старым Ляўкове.
У ім спяваюць рабочыя і служачыя прадпрыемства, настаўнікі, медыцынскія работнікі, пенсіянеры. Іх рэпертуар адлюстроўвае дух культурнай разнастайнасці Падляшскага ваяводства, якога ўсходнюю частку засяляюць беларусы. Па гэтай прычыне ў рэпертуары пераважаюць беларускія народныя песні.
Калектыў выконвае таксама песні на польскай, рускай і ўкраінскай мовах. У калектыве займаліся дзесяткі людзей, надзеленых добрым, натуральным голасам. У цяперашні час у “Цаглінках” спявае 24 аматараў народнай песні пад кіраўніцтвам Мікалая Мяжэннага – в вядомага музыканта, акардэаніста, вялікага аматара народнага мастацтва. “Цаглінкі” даюць у сярэднім на 25-30 канцэртаў у год. За перыяд свайго існавання далі яны каля 700 канцэртаў.
Калектыў прымае ўдзел у шматлікіх майстар-класах, конкурсах, фестывалях, фэстах, дажынках, аглядах калядоўшчыкаў. Шмат разоў прадстаўляў Падляшскае ваяводства на айчынных фестывалях, у тым ліку ў Быдгашчы, Скярневіцах, Ожышы. За сваё майстэрства стараляўкоўскія спевакі атрымаілі шэраг узнагарод, дыпломаў, кубкаў, ганаровых грамат. Напрыклад, у 2002 годзе “Цагліна” заваявалі Гран-пры і кубак “Сеніярады” ў Беластоку; у 2004 годзе атрымал дыплом міністра культуры Польшчы; у 2010 годзе занялі першае месца ў агульльнапольскім фестывалі ў Быдгашчы; у 2011 годзе былі ўзнагароджаны калектыўным знакам “За заслугі перад польскай культурай” і медалём “За заслугі для Гайнаўскага павета”, а ў 2012 годзе атрымалі Гран-пры XV Агульнапольскага артыстычнага агляду руху сеніёраў АРС-2012 у Быдгашчы.
“Цаглінкі” актыўна супрацоўнічаюць з фалькльклорнымі калектывамі ў Польшчы і за мяжой – на Украіне, у Літве і Беларусі. Вельмі плённа складаецца супрацоўніцтва з беларускімі калектывамі з Мінска, Гродна, Пружан, Свіслачы, Пінска, Брэста, Залесся, Смаргоні і іншых гарадоў. Калектыў “Цаглінкі” заваяваў публіку як у Польшчы, так і ў Беларусі.
Багаты, прыгожы рэпертуар, віртуознасць і харызма прыцягваюць шматлікіх паклоннікаў і не пакідаюць нікога абыякавым. Фальклор, які культывуецца калектывам у краіне і за мяжой, з’яўляецца каштоўным і арыгінальным падарункам для цяперашняй публікі і будучых пакаленняў.








