Футбалісты “Лінова” – чэмпіёны

“Раённыя будні”, №65 (26.08.2017)

Завяршылася чарговае першынство Пружанскага раёна па футболе.

Калі ў мінулым годзе за званне чэмпіёна змагаліся шэсць каманд, то сёлета ўсяго толькі чатыры. У двухкругавым турніры было згуляна 12 матчаў і забіта 69 галоў. Такім чынам, сярэдняя выніковасць за адну гульню складае 5,8 мячоў.

Па чатыры перамогі атрымалі каманды “Лінова” і “ДСЮШ-1”. А вось футбалісты “ЧС” увогуле не зведалі радасці перамогі. Найбольшую колькасць мячоў – 24 забілі ў вароты сапернікаў футбалісты каманды “Лінова”.  На рахунку “ЧС” усяго толькі шэсць забітых галоў.

Вратар каманды “Лінова” ўсяго пяць разоў даставаў мяч з сеткі варот у той час як яго калезе з “ЧС” рабіць гэта даввялося 44 разы.

Такім чынам чэмпіёнам раёна сёлета сталі футбалісты “Лінова”. Мінулагодні чэмпіён – каманда “ДСЮШ-1” на гэты раз заняла другое месца . Трэцяе – дасталося футбалістам з Ружан.

Каманда-преаможца ўзнагароджана кубкам і грашовай прэміяй, а таксама і прызёры чэмпіянату граматамі аддзела адукацыіі, спорту і турызму райвыканкама.

Анатоль БЯРДУН, галоўны суддзя спаборніцтваў 

Пакаштавалі «Вістыцкі яблык»

19 жніўня 2017 года на Яблычны Спас у аграгарадку Вістычы Брэсцкага раёна прайшоў другі раённы фестываль «Вістыцкі яблык -2017».


Праграма свята была насычанай: асвячэнне яблыкаў, выстава падворкаў, адкрыццё арт-аб’ екта “Яблыневая лавачка”, выступленне музычных ка лектываў, выстава-продаж рамеснікаў і яшчэ шмат усяго цікавага. А адметнасцю фестывалю стаў 10-мятровы яблычны пірог.

У рамках фестывалю адбыўся адкрыты конкурс выканаўцаў беларускай народнай песні «Нашага краю любімыя спевы”, у якім прынялі ўдзел калектывы з Брэсцкага, Баранавіцкага, Маларыцкага, Жабінкаўскага, Пружанскага раёнаў.

Наш раён прадстаўлялі два калектывы Аранчыцкага Дома фальклору. Іх майстэрства аказалася на вышыні. Фальклорны калектыў «Бабіна лета» атрымаў дыплом 1-й ступені, вакальны гурт «Каханачка» — дыплом 3-й ступені, дыпломамі таксама адпаведна 1-й і 3-й ступеняў былі адзначаны салісткі Ядвіга Каляда і Кацярына Ідрысава.

Аляксандр ГУК. Фота аўтара.

Канцэрт вакальнай групы “Каханачка” Аранчыцкага СДФ, прысвечаны Дню чыгуначніка

06.08.2017

Дзень чыгуначніка адзначаецца штогод у першую нядзелю жніўня ў шэрагу стрнан былога СССР. У жыцці кожнай краіны жалезныя дарогі заўсёды адыгрываюць асаблівую ролю. Яны былі і застаюцца галоўнай транспартнай артэрыяй, якая злучае ў адно населеныя пункты нашай радзімы.
Традыцыяй стала праводзіць у гэты дзень канцэрты Аранчыцкім  СДФ па вуліцы Ціхай  ў “железнодорожных домиках”, дзе пражываюць у асноўным сям’і чыгуначнікаў.
З канцэртам для іх выступіла вакальна група  “Каханачка”.

У жыцці галоўнае – сям’я. У Пружанскім раёне прайшоў конкурс шматдзетных сем’яў

Атмасфера дабрыні і адкрытасці, падобнай на тую, што адчуваецца ў моцнай і дружнай сям’і, лунала ў той дзень у Палацы культуры. І не выпадкова: на конкурсе шматдзетных сем’яў за тытул лепшай змагалася пяць сямейных пар.

Тое, што сям’я – самае галоўнае ў жыцці кожнага чалавека, даказвалі шматдзетныя сем’і Віктара і Святланы Куклаў з Лінова, 

Чытаць цалкам на сайце газеты “Раённыя будні”