Футбалісты “Лінова” – чэмпіёны
“Раённыя будні”, №65 (26.08.2017)
Завяршылася чарговае першынство Пружанскага раёна па футболе.
Калі ў мінулым годзе за званне чэмпіёна змагаліся шэсць каманд, то сёлета ўсяго толькі чатыры. У двухкругавым турніры было згуляна 12 матчаў і забіта 69 галоў. Такім чынам, сярэдняя выніковасць за адну гульню складае 5,8 мячоў.
Па чатыры перамогі атрымалі каманды “Лінова” і “ДСЮШ-1”. А вось футбалісты “ЧС” увогуле не зведалі радасці перамогі. Найбольшую колькасць мячоў – 24 забілі ў вароты сапернікаў футбалісты каманды “Лінова”. На рахунку “ЧС” усяго толькі шэсць забітых галоў.
Вратар каманды “Лінова” ўсяго пяць разоў даставаў мяч з сеткі варот у той час як яго калезе з “ЧС” рабіць гэта даввялося 44 разы.
Такім чынам чэмпіёнам раёна сёлета сталі футбалісты “Лінова”. Мінулагодні чэмпіён – каманда “ДСЮШ-1” на гэты раз заняла другое месца . Трэцяе – дасталося футбалістам з Ружан.
Каманда-преаможца ўзнагароджана кубкам і грашовай прэміяй, а таксама і прызёры чэмпіянату граматамі аддзела адукацыіі, спорту і турызму райвыканкама.
Анатоль БЯРДУН, галоўны суддзя спаборніцтваў