19 жніўня 2017 года на Яблычны Спас у аграгарадку Вістычы Брэсцкага раёна прайшоў другі раённы фестываль «Вістыцкі яблык -2017».


Праграма свята была насычанай: асвячэнне яблыкаў, выстава падворкаў, адкрыццё арт-аб’ екта “Яблыневая лавачка”, выступленне музычных ка лектываў, выстава-продаж рамеснікаў і яшчэ шмат усяго цікавага. А адметнасцю фестывалю стаў 10-мятровы яблычны пірог.

У рамках фестывалю адбыўся адкрыты конкурс выканаўцаў беларускай народнай песні «Нашага краю любімыя спевы”, у якім прынялі ўдзел калектывы з Брэсцкага, Баранавіцкага, Маларыцкага, Жабінкаўскага, Пружанскага раёнаў.

Наш раён прадстаўлялі два калектывы Аранчыцкага Дома фальклору. Іх майстэрства аказалася на вышыні. Фальклорны калектыў «Бабіна лета» атрымаў дыплом 1-й ступені, вакальны гурт «Каханачка» — дыплом 3-й ступені, дыпломамі таксама адпаведна 1-й і 3-й ступеняў былі адзначаны салісткі Ядвіга Каляда і Кацярына Ідрысава.

Аляксандр ГУК. Фота аўтара.