ГУМЕН Мікола (10.12.1906 — 28.01.1984)

Нарадзіўся ў в. Лінова (сёньня Пружанскі раён Берасьцейскай вобл.). У 1939 г. быў арыштаваны і высланы ў Сыбір, адкуль трапіў у Армію Андэрса. Удзельнічаў у бітве за Монтэ Касіна. У Вялікабрытаніі з 1946 г. Ад 20.05.1948 быў сябрам ЗБВБ, быў актывістам БАПЦ. У 1957 г. выехаў у ЗША. Пасяліўся ў Кліўлэндзе. Быў сябрам парафіяльнай рады царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Кліўлэндзе. Быў сябрам Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня і Задзіночаньня беларуска-амэрыканскіх вэтэранаў. Памёр і пахаваны ў Кліўлэндзе.

hardzin.livejournal.com
https://pruzana.wordpress.com/2018/02/02/mikola-humien/
“Zapisy 37”. Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва. Нью-Ёрк – Менск. 2014 (стр. 69-70)
Гардзіенка, Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Рэдактар Алег Гардзіенка. — Мн.: Медысонт. — Т. 2010. — С. 532. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кніга 18).