Урачыстай лінейкай пачаўся новы навучальны год у ДУА “Ліноўская СШ”. Нягледзячы на капрызы прыроды, настрой у гасцей, настаўнікаў, вучняў, бацькоў быў добры. Адзінаццацікласнікі павіншавалі з пачаткам навучальнага года першакласнікаў, па добрай традыцыі ўручылі ім падарункі і правялі ў клас. Дырэктар школы Алена Леанідаўна Макарэвіч павіншавала ўсіх з Днем ведаў і пажадала добрага настрою і плённай працы. Пасля святочнай лінейкі для ўсіх вучняў школы прайшоў першы ўрок “Я вырас тут, і край мне гэты дарагі”.