Апошнія каментары
Flag Counter

Совхоз “Оранчицкий”

На падставе загаду Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР ад  31.01.1966 №43 “Аб разузбуйненні некаторых саўгасаў” і рашэння працоўнага камітэта саўгаса «Ліноўскі» ад 01.02.1966 г. утвараецца саўгас “Аранчыцкі”.  Частка рабочых і служачых саўгаса ” Ліноўскі” былі перададзены саўгасу «Аранчыцкі» (Приказ №6 по совхозу “Линовский” от 10.02.1966 и Приказ №20 по совхозу “Линовский” от 29.03.1966).

Да саўгаса “Аранчыцкі” адышлі: брыгада №2 в. Варотнае, птушкаферма в. Аранчыцы (5 птушнікаў, кармацэх, складскія памяшканні), брыгада №3 в. Аранчыцы.

Дырэктарам саўгаса «Аранчыцкі» стаў Дзецкін Фелікс Канстанцінавіч.

orp_decekinn

 Дзецкін Фелікс Канстанцінавіч

3 успамінаў першага дырэктара Фелікса Канстанцінавіча Дзецкіна: У той час на месцы сучаснай птуштафабрыкі стаяў адзін птушнік. Побач з ім будаваліся яшчэ адзін птушнік, кармацэх і драўляны склад. Куры знаходзіліся на вольным утрыманні. Усяго ў той час было ў нас каля трох тысяч птушак. Пасля праведзенай выбракоўкі засталося 15 соцень. Даглядалі іх чатыры чалавекі. Куры неслі яйкі, дзе хацелі, а работнікі з кошыкамі хадзілі і збіралі «ўраджай». Практычна ўсё трымалася на ручной працы».

У ДАЛЕЙШЫМ развіцці прадпрыемства вялікую ролю адыграла пастанова ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР «Аб арганізацыі вытворчасці яек і мяса птушкі на прамысловай аснове». Дзякуючы выдзеленым сродкам, менш чым праз год на тэрыторыі птушкафермы ўжо размяшчаліся пяць птушнікаў, кармацэх, складскія памяшканні.

Колькасць пагалоўя павялічылася да 25 тысяч, за год было атрымана 698 тысяч яек і 17 тон курынага мяса. Галоўнымі спажыўцамі гэтай прадукцыі былі Пружаны і Брэст.

3 цягам часу наладжаны пастаўкі і ў Ленінград. Распачата будаўніцтва жылля для работнікаў прадпрыемства.

У станаўленні птушкаводства ў нашым раёне значны ўкпад унесл і П. М. Кульгаўчук, Ю.М.Афанасьева.

Птушкаводства краіны не стаяла на месцы, амаль штогод укараняліся новыя тэхналогіі: птушку сталі ўтрымліваць у клетках, што павысіла яйканоскасць, замест кошыкаў у выкарыстанні з’явілася спецыялізаваная тара, якая без змяненняў дажыла і да нашых дзён, і шмат іншага.

op_iaiza_1

1969 год. На фабрыцы ўпершыню з‘явіліся латкі для яек.

Але дырэктару саўгаса «Аранчыцкі» даводзілася думаць не толькі пра птушку. У гаспадарцы было 1400 гектараў ворыва, дзве фермы буйной рагатай жывёлы. Таму развіццё птушкагадоўлі ішло маруднымі тэмпамі

3 1971 года дырэктарам саўгаса “Аранчыцкі” быў Сцяпан Мікалаевіч Сахарук.

У 1972 годзе на базе птушкафермы была створана птушкафабрыка, якая выдзелілася з саўгаса як самастойнае прадпрыемства.  Яе ўзначаліў Сцяпан Мікалаевіч Сахарук.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Подтвердите, что Вы не бот — выберите человечка с поднятой рукой:

Падпісацца на RSS

Калі ласка, увядзіце email адрас:

Delivered by FeedBurner

Рубрыкі сайта
Архівы
Ритуальная фурнитура
Музей истории вычислительной техники
Ліноўская СШ
budzima-by
МОВА НАНОВА