Апошнія каментары
Flag Counter

Ліноўскага аптэка трэці год запар прызнаецца лепшай у вобласці

Па выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці ў 2019 годзе Ліноўская аптэка № 36 заняла першае месца ў вобласці сярод аптэк трэцяй катэгорыі Брэсцкага РУП “Фармацыя”. Адметна, што пераможцай у гэтай намінацыі невялікая вясковая аптэка з’яўляецца тры гады запар.

Штат аптэкі складаецца ўсяго з аднаго чалавека – вось ужо 33 гады тут шчыруе Валянціна Назарчук.
Валянціна Сямёнаўна родам з гэтых мясцін, скончыла ў свой час Ліноўскую школу. Як няцяжка здагадацца, любімым школьным прадметам у дзяўчыны была хімія. А працягнула адукацыю яна ажно ў Рызе, некалькі гадоў давялося працаваць і ў Латвіі. Пасля вяртання на радзіму амаль адразу ўладкавалася на працу ў Ліноўскую аптэку, якая, па сутнасці, за многія гады стала другім домам.
Здольнасці да хіміі, а таксама жаданне дапамагаць людзям вызначылі і будучыню дачок Валянціны Сямёнаўны – абедзве звязалі сваё жыццё з медыцынай.
Што тычыцца ўзнагароды, то дасягнуць такіх высокіх паказчыкаў дапамагаюць адказнае стаўленне да сваіх абавязкаў і чулыя адносіны да вяскоўцаў.
Кацярына ПАШКЕВІЧ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Подтвердите, что Вы не бот — выберите человечка с поднятой рукой:

Падпісацца на RSS

Калі ласка, увядзіце email адрас:

Delivered by FeedBurner

Архівы
Ритуальная фурнитура
Музей истории вычислительной техники
Ліноўская СШ
budzima-by
МОВА НАНОВА