Аб паходжанні назвы вёскі Лінова

Аб паходжанні назвы вёскі існуе некалькі легенд. У адной з іх паведамляецца, что у нашай мясцовасці жыў граф Лінь.У яго было два сына. Яны былі добра выхаванымі. Каб быць вядомымі ў акрузе, ён прасіў сваіх сыноў зберагчы сваё прозвішча. Адзін з сыноў жаніўся і з’ехаў з гэтых мясцін, другі жаніўся на багатай паненкі і пры гэтым змяніў сваё прозвішча з Лінь на Ліна. Адсюль нібыта-бы і паходзіць назова вёскі Лінава, так кажуць старажылы, але ці праўда гэта? Так гуляючы словамі мы можам дайсці да таго, што Лінь паходзіць з мясцовасці Лінь, што ў Тыбеце і перакладаецца як месца доўгажыхароў.

 

Другая лягегда кажа, што на месцы дзе зараз знаходзіцца вёска Лінова, некалі была вялікая сажалка (пруд). У гэтым вадаёме вадзілася шмат рыбы, асабліва Лінёў. Месца гэта назвалі Лінёва і вёска, узнікшая на гэтым месцы, таксама атрымала такуюж назову. На наш погляд гэта вельмі праўдападобна, таму што, вёска размяшчаецца паблізу вялікага балоцістага урочышча Туроса. Нажаль гэтыя землі зараз асушаныя і ад былога рыбнага багацця амаль незасталося і следу.

Зыходзячы з беларускай мовы варта дадаць пра існаванне слова Лінёвішча, як месца лінькі вужоў, і гэта цікава, таму што ў такіх мясцінах і водзяцца гэтыя шыкоўныя гады.

У розныя часы назва вёскі на картах і дакументах пісалася па-рознаму: Линева, Линево. Линова, Linowa, Linowo, Linovo, Лінава, Линово. У цяперашні час на ўсіх афіцыйных дакументах і картах пішацца ЛІНОВА (ЛИНОВО).

Рашэнне №47 ад 07.02.2002

З 2009 замест вёскі Лінова ва ўсіх дакументах пішацца аграгарадок Лінова (аг. Лінова).