Землі нашых продкаў
Засяленне тэрыторыі сучаснага Пружанскага раёна пачалося ў сярэдзіне мезаліту (7- 6 тысячагоддзе да н. э.). Першабытны чалавек трапіў на гэтыя ўкрытыя лясами тэрыторыі, рухаючыся з паўднёвага ўсходу па даліне р. Ясельда. Старажытныя стаянкі выяўлены каля вёсак Носкі і Чахец (ад в. Лінова 6 км) на беразе р. Мухавец., (4 км) Тут знойдзены крамянёвыя прыладыскрабкі, абломак нажа. Насельніцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам, на невялікіх паселішчах будавала жыллё ў выглядзе буданоў з агнішчамі у сярэдзіне, карысталася лукамі і стрэламі. Развіваўся родаплемянны лад, умацоўвалася мацярынская родавая абшчына, фарміраваліся плямёны.
У 2 стагоддзі да н.э.- 4 стагоддзі н. э. амаль усю тэрыторыю Брэсцкай вобласці насялялі плямёны зарубінецкай культуры. Яны займаліся земляробствам, жывёлагадоуляй, паляваннем, рыбалоўствам, рамёствамі, выраблялі жалезныя прылады працы і зброю, упрыгожанні, грубаляпны глянцаваны посуд, гліняныя прасліцы, каменныя зерняцёркі. Насельніцтва будавала наземныя слупавыя і паўзямлянкавыя жытлы на неўмацаваных паселішчах, побач з якімі звычайна былі бескурганныя магільнікі з пахавальным абрадам трупаспалення. На тэрыторыі сучаснага Пружанскага раёна да зарубінецкай культуры належаць гарадзішчы каля вёсак Дабучын, Лінова, Носкі, Роўбіцк, Руднікі, Харава і г. п. Ружаны. У канцы 1-га пачатку 2-га стагоддзя н.э. жыхары Пружаншчыны мелі сувязь з паўночнымі правінцыям, Рымскай імперыі, абчым сведчаць выяўленыя ў 19 ст. у в. Чахец, у Пружанах рымскія манеты.
У 8 – 10 стагоддзях усю тэрыторыю Брэсцкай вобласці засялялі дрыгавічы. Найбольш старажытныя іх помнікі – курганныя могільнікі, з пахавальным абрадам трупаспалення, з канца 10 стагоддзя з пахавальным абрадам трупапалажэння на гарызонце або ў падкурганнай яме, часам на попельна-вугальнай падсыпцы. У Пружанскім раёне пахавальныя помнікі дрыгавічоў – курганныя могільнікі – выяўлены каля вёсак Буцькі, Кацёлкі, Магілёўцы.
У в. Варотнае была знойдзена жалезная сякера 13-14 ст.
Першы ўспамін аб вёсцы Лінова ў летапісах адносіцца да 1468 года.