У аграгарадку Кабылаўка ў суботу, 4 чэрвеня, пяць маладых сем’яў, якія пражываюць на тэрыторыях сельсаветаў раёна, змагаліся за званне «Уладар сяла».
На стадыёне раскінуліся падвор’і сем’яў Ігнацьевых, Кобакаў, Люкевічаў, Зуйкевічаў і Ліцкевічаў. Не паўтараліся паміж сабой ні адно. Гэта былі свае маленькія ўтульныя візітоўкі, арыгінальна аформленыя.
Маладыя сем’і праявілі сябе ў самых разнастайных конкурсах, паказалі кулінарныя, гаспадарчыя, творчыя і спартыўныя здольнасці, а таксама праявілі спрыт і кемлівасць.
У выніку ўпартай барацьбы першае месца дасталося сям’і Кобакаў (Мокраўскі сельсавет), другое здолела заваяваць сям’я Люкевічаў (Ліноўскі сельсавет), а трэцяе дасталося сям’і Зуйкевічаў (Ружанскі сельсавет).
https://www.instagram.com/budni.by/
На Пружаншчыне вызначылі “Уладароў сяла”
https://ok.ru/budni