У суботу прайшлі раённыя спаборніцтвы сярод жыхароў сельсаветаў

У мінулую суботу (12.06.2021) на базе Лядовага і Воднага палацаў прайшлі раённыя спаборніцтвы сярод жыхароў сельсаветаў. У мерапрыемстве прыняло ўдзел 12 каманд, якім трэба было паказаць свае спрыт і моц у шасці відах спорту — дартсе, стрытболе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, армрэстлінгу, плаванні і настольным тэнісе.

Па выніках набраных прызавых месцаў «золата» раённых спаборніцтваў з адпаведным кубкам атрымала каманда Мокраўскага сельсавета. Зусім нямнога саступілі ім вясковыя спартсмены з Ліноўскага (2-е месца) і Пружанскага (3-е месца) сельсаветаў.

Раённыя будні