УСЕ ЗАПІСЫ

Latest Comments

Сёння вырашыў з’ездіць на месца былога фальварка Ямніцкіх. Мой стары знаемы Максімавіч абяцаў паказаць мне гэтае месца і расказаць, што ведае.

Матэрыял аб фальварку Новыя Аранчыцы есць на сайце pruzana.wordpress.com

Калі з’язджаеш з шашы на дарогу складваецца ўражанне, што дарога раней была брукаваная. На самой справе раней ад Аранчыц да фальварка была вузкая дарога па якой ездзілі коньмі.  Пазней, калі на месцы фальварка стала поле,  усё каменне з яго вывозілі на дарогу ці складвалі з бакоў. Калі была меліярацыя Турасы дарогу высыпалі жвірам. Дарогу ніхто не рамантуе таму у некаторых месцах відно тое каменне з поля.

Па адзін бок дарогі (з права, калі ехаць з Аранчыц) стаяў сам фальварак. З левага боку быў сад.  На тэрыторыі фальварку было не калькі будынкаў. Шмат алей з ляшчыны.

На месцы фальварка зараз поле. Там дзе выскавольтны слуп ёць рэшткі ляшчыны ад былых алей.

Месца фальварка Ямніцкіх


Від на месца фальварка Ямніцкіх з боку Турасы

 

На полі да гэтага часу магчыма знайсці рэшткі цэглы.

 

TAGS

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Подтвердите, что Вы не бот — выберите человечка с поднятой рукой: