Новыя Аранчыцы
Новыя Аранчыцы (Orańczyce Nowe) – колішні фальварак роду Ямніцкіх на Пружаншчыне.
На пачатку вёскі Аранчыцы са старадаўніх незапямятных часоў існаваў маёнтак Аранчыцы, які належыў прадстаўнікам шляхецкага роду Ляжэнскі гербу Наленч.
Калі ў 1917 року памёр уладальнік Аранчыцаў Баляслаў Ляжэнскі (Bolesław Leżeński) ён не заставіў тэстамэнту і таму ўся ўласнасьць маёнтку засталася паміж спадчыннікамі, якімі з’яўляліся 2 дзяцей Баляслава – Павал Ляжэнскі і Яніна Ямніцкая, а таксама ягоная жонка – Эмілія Ляжэнская.
Справу аб падзелу паміж заінтарасаванымі бакамі вырашаў суд. Такім чынам па рашэнню суда стары бацькоўскі маёнтак застаўся за Павалам Ляжэскім і ягонаю сям’яю, але не цалкам і з умоваю пабудовы новага фальварка.
У выніку, у сярэдзіне 1920-х паўстаў фальварак пад назваю “Новыя Аранчыцы”, уладальніцаю якога была сям’я Ямніцкіх: Яніна Ямніцка з Ляжэнскіх (Janina Jamnicka) [1885-1943] і Эдвард Ямніцкі (Edward Jamnicki).
Знаходзіўся фальварак непадалёк чыгуначнае станцыі Аранчыцы, праз шашу па іншы бок ад старага маёнтка Аранчыцы, на ўскрайку балота Турасі.
Па дадзеным на 15.04.1930 Эдвард Ямніцкі меў асабісты паляўнічы раён (obwód łowiecki), дзе ён мог паляваць на дзікіх жывёлаў, а таксама карміць і размнажаць іхнюю папуляцыю, плошча паляўнічага абшару, які належыў яму, была 360 га.
Згодна з тэлефонным даведнікам 1939 року ў фальварку Ямніцкіх быў тэлефон, дазваніцца да іх можна было па кароткаму нумару – 5.
Невядома, як развіваліся падзеі далей, што было падчас Савецкае Агрэсіі ў канцы 1939 року, і падчас нямецкае акупацыі на пачатку 1940-х.
У 1943 памерла Яніна Ямніцка і пахаваная ў сямейнае пахавальні на рымска-каталіцкіх могліцах у Пружане.
У тым жа 1943 року яены муж Эдвард Ямніцкі будучы сяржантам падхарунжым, пад прозвішчам “Явар”, улетку 1943-га на Палессі зарганізаваў адзін з атрадаў супраціву. Партызанскі атрад пад ягоным кіраўніцтвам налічваў каля 30 чалавек і меў назву “Аранчыцы”, дзейнічаў на Пружаншчыне, а таксама ў ваколіцах Косава Палесскага.
Іхні сын Эдвард Марыян (Edward Marian Jamnicki) [1914-1976] таксама змагаўся супраць немцаў, быў падпаручнікам, перажыў вайну.
Krynicy:
www.dws-xip.pl
www.1944.pl
Poleski Dziennik Wojewódzki. 1930, nr 11, str. 218
Пакінуць адказ