Машынны двор саўгаса “Ліноўскі”
Аблічбаваў нядаўна плёнку. На ёй здымкі машыннага двара саўгаса “Ліноўскі”. Год прыкладна 1988
Што ўразіла, дык гэта велізарная колькасць металалома. І нікому ён не патрэбны.
Пройдзе нейкіх трыццаць гадоў і на тэрыторыі машыннага двара ААТ “Ліноўскае” вы не знойдзеце ні воднай жалезкі. Выкапаюць і здадуць нават тое, што ў зямлі апынулася.
P.S. Машынны двор саўгаса “Ліноўскі”, а затым ААТ “Ліноўскае”. Падбор фотаздымкаў за розны час.