Колькі ёлачка каштуе?
Перыяд перад навагоднімі святамі — гарачая пара ў лесаводаў. Ляснічая Ліноўскага лясніцтва Ганна Траццяк гаворыць, што на перыяд рэалізацыі навагодніх дрэўцаў тут пакупнікоў чакаюць да дзевяці гадзін вечара. Да слова, сёлета ў Ліноўскім лясніцтве плануецца падрыхтаваць да продажу 300 ёлак. Прыкладна столькі штогод карыстаецца попытам: каля 50 — для арганізацый, астатнія — для насельніцтва. Гавораць, што па ліноўскія зялёныя прыгажуні прыязджаюць і з горада.
Набыць галоўны атрыбут свята можна будзе з 22 па 31 снежня на тэрыторыі лясніцтва. Кошт дрэўцаў прымальны і залежыць ад іх вышыні:
да 1 метра — 6 рублёў
1-2 метры —
7 рублёў 50 капеек
2-3 метры — 9 рублёў
3-4 метры — 13 рублёў.