Апошнія каментары
Flag Counter

Сок ідзе горш, чым у мінулым годзе, але ў лясгасе кажуць: «Хопіць усім!»

Раённыя будні 29.03.2019

Поўным ходам ідзе нарыхтоўка бярозавага соку ў лясніцтвах Пружанскага лясгаса.

Сок, сабраны на дзялянках Ліноўскага лясніцтва, сёлета, у першую чаргу, разлічаны на задавальненне патрэб насельніцтва. Не паспелі падсочыць бярозы, як гаворыць ляснічая Ганна Траццяк, — і ўжо ў выхадныя дні жадаючых купіць бярозавік было, бадай, больш, чым самога напою. Толькі ў нядзелю людзям было рэалізавана каля 4 тон соку.
— Нельга прадбачыць, наколькі ўдалым будзе сезон, — зазначае Ганна Аляксандраўна. — У мінулыя гады пачыналі нарыхтоўку і ў самым пачатку сакавіка, і ў красавіку. Але тэрміны ніякім чынам не ўплывалі на аб’ёмы нарыхтоўкі: калі больш збіралі, калі — менш. Сёлета, напрыклад, сок цячэ горш, чым летась, адназначна. Надвор’е быццам бы і спрыяльнае для нарыхтоўкі, але неабходнага для фотасінтэзу сонейка малавата.
Акрамя насельніцтва, па бярозавік у Ліноўскае лясніцтва прыязджае ААТ «Пружанскі кансервавы завод».
Нагадаем, што нарыхтоўка бярозавага соку і яго продаж насельніцтву вядзецца ва ўсіх лясніцтвах лясгаса. Таму з аптымізмам Ганна Аляксандраўна запэўнівае: «Соку хопіць усім!»

НА ЗДЫМКУ: ляснічая Ліноўскага лясніцтва Ганна Траццяк і ляснік Аляксандр Наход на нарыхтоўцы бярозавіку.
Марына Вакульская, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Подтвердите, что Вы не бот — выберите человечка с поднятой рукой:

Падпісацца на RSS

Калі ласка, увядзіце email адрас:

Delivered by FeedBurner

Архівы
Ритуальная фурнитура
Музей истории вычислительной техники
Ліноўская СШ
budzima-by
МОВА НАНОВА