Апошнія каментары
Flag Counter

Линовский доктор Ольга Кунда: «В агрогородке работать интереснее»

Раённыя будні

Жыхары Лінова непадробна рады таму, што маладога спецыяліста Вольгу Кунда накіравалі на першае працоўнае месца ў гэты аграгарадок. Бо з яе прыходам у Ліноўскую амбулаторыю вырашылася праблема недахопу ўрача агульнай практыкі, якая вось ужо некалькі гадоў тут існавала.

Дарэчы, Вольга прызнаецца, што, у адрозненне ад большасці яе маладых калег, яна і не хацела затрымлівацца ў гарадской медустанове.
— У вясковай амбулаторыі працоўныя будні праходзяць цікавей. Тут я — універсальны доктар: і тэрапеўт, і хірург, і інфекцыяніст, і эндакрынолаг… А ў гарадской паліклініцы давялося б займацца вузкім накірункам, — дзеліцца малады спецыяліст. — Ды і запатрабаванасць сваёй работы, яе значнасць у жыцці мясцовых жыхароў я адчуваю значна вастрэй: і на вуліцы сустрэўшы, просяць палячыць.
Шлях у медыкі для ўраджэнкі Пружан быў абдуманым выбарам. Атрымаўшы школьны атэстат, неўзабаве дзяўчына апынулася ў ліку студэнтаў Гродзенскага медуніверсітэта. Яшчэ падчас праходжання ў Брэсце інтэрнатуры Вольга Кунда пераканалася, што пайшла па правільным шляху.
— Медыцына — на самай справе, цікавая галіна. Вось толькі шкада, што значную частку свайго працоўнага часу сучасным медыкам даводзіцца займацца не лячэннем пацыентаў, а запаўненнем дакументацыі.
Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Подтвердите, что Вы не бот — выберите человечка с поднятой рукой:

Падпісацца на RSS

Калі ласка, увядзіце email адрас:

Delivered by FeedBurner

Архівы
Ритуальная фурнитура
Музей истории вычислительной техники
Ліноўская СШ
budzima-by
МОВА НАНОВА