Праз гады, праз адлегласці…

6 лютага ў Ліноўскай СШ адбыўся вечар сустрэчы з выпускнікамі. Кожны год нашу школу пакідаюць 11-класнікі і на змену ім прыходзяць маленькія вучні-першакласнікі. Мяняюцца дзеці, мяняюцца настаўнікі, але школа застаецца. І так прыемна бачыць у школе кожны год родныя твары выпускнікоў.

Вечар сустрэчы з выпускнікамі

Вучні школы падрыхтавалі святочны канцэрт для выпускнікоў мінулых гадоў. З прывітальным словам да гасцей звярнулася дырэктар школы Макарэвіч Алена Леанідаўна. Яна павіншавала ўсіх выпускнікоў са святам вяртання ў цудоўныя школьныя гады, з вечарам успамінаў, вечарам сустрэчы школьных сяброў. Пажадала ўсім міру, дабра, шчасця, дабрабыту.

У сваю чаргу выпускнікі падзякавалі сваім настаўнікам, з цеплынёй успамнілі аб гадах, якія правялі ў роднай школе і пажадалі ўсім здароўя.

Фотаальбом