Танк называўся “Ліновец”

Танк  называўся “Ліновец”

У сакавіку 1945 г. брэсцкая абласная газета “Заря” паведаміла чытачам газеты пра танк, на брані якога было напісана слова “Ліновец”. У невялікай нататцы, якая нагадвала скупое ваеннае данясенне, аўтар паведамляў, што на агульных сходах сяляне Ліноўскага сельсавета Пружанскага раена вынеслі рашэнне правесці збор сродкаў на пабудову танка і назваць яго “Ліновец” і што за кароткі час было сабрана 120 000 рублёў.

 

У нататцы не было ніводнага прозвішча. Аднак былы адказны сакратар раённай газеты І.А. Хазан, а таксама член выканкома Ліноўскага сельсавета М. М. Сялюк аднавілі адну з хвалюючых старонак ваеннага часу…

У лістападзе 1944 г. рабочы калектыў дарожна экмпуатацыйиага ўчастка ДЭУ-851 выступіла са зварнтам да насельніцтна города і навакольных вёсак аддаць свае зберажэні иа пабудову танквай калоны “Адказ пружанцаў” для арміі, якая вызваліла раён ад гітлераўцаў. У звароце гаварылася: “Мы, рабочыя, служачыя і інжынернатэхнічныя работнікі гарым жаданнем хутчэй разграміць фашысцкіх захопнікаў. Мы ведаем, што час канчатковай перамогі шмат у чым залежыць ад нас, работнікаў тылу, ад нашай работы і дапамогі фронту…

Няхай нашы сродкі, што ператворацца ўгрозныя машыны, громам абрушацца на галовы гітлераўскіх захопнікаў.

Выканком Ліноўскага сельсавета першы падтрымаў ініцыятыву рабочых ДЭУ-851. У хуткім часе былі сабраны грошы напабудову танка. Аднавяскоўцы склалі тэлеграму і паслалі ў Маскву, падпісалі яе выканкомаўцы — старшыня Дз.М. Маёраў, сакратар і члены выканкома У. А. Вакульчык, М. Е. Шурын, П. Г. Петруковіч, М. А. Булко і М.М. Сялюк. Вось тэкст тэлеграмы:

“Масква. Крэмль. Вярхоў наму Галоўнакамандуючаму таварышу Сталіну. Натхнёныя поспехамі Чырвонай Арміі, працоўныя Ліноўскага сельсавета Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці аднаўляюць разбураную гітлераўскімі захопнікамі гаспадарку, дапамагаюць Чырвонай Арміі дабіваць параненага звера ў яго ўласнай бярлозе. Працоўныя сельскага Савета здалі ў фонд Чырвонай Арміі для стварэння танкавай калоны «Адказ пружанцаў» 120 тысяч рублёу. Просім Вас адзін з танкаў пусціць у бой пад імем «Ліновец». Няхай гэта грозная машына бязлітасна грамщь ненавіснага ворага…”

У адказ жыхары Ліноўскага сельсавета атрымалі тэлеграму наступнага зместу: “Горад Пружаны. Ліноўскі сельсавет, старшыні выканкома Маёраву, сакратару прэзідыўма выканкома Матвейчуку, членам прэзідыўма выканкома Булко, Сялюк, Петруковічу, Шурыну, Вакульчыку. Перадайце працоўным Ліноўскага сельсавета, якія сабралі 120 тысяч рублёў на пабудову танкаў “Пружанцаў”, маё брацкае прывітанне і ўдзячнасць Чырвонай Арміі. Жаданне працоўных будзе выканана. І.Сталін.”

Танк “Ліновец” паспяхова граміў фашысцкіх аахопнікаў. Пра гэта паведамляў у сваёй тзлеграме у 1945 г. на і мя Маерава генерал-лейтэнант танкававых войск Ліпадаеў.

 У сваю чаргу сяляне Ліноўскага сельсавета, атрымаўшы паведамленне аб тым, што танк “Ліновец” пабудаваны і паспяхова б’е ворага на фронце, вырашылі напісаць пісьмо камандзіру часці ў якой  знаходзіўся танк. У ім яны пісалі:

 “Пераканаўча просім вас перадаць экіпажу танка “Ліновец” наша пламеннае прывітанне і просім паведаміць нам аб тым, як дзейнічае экіпаж танка. Мы жадаем, каб грозная машына бязлітасна біла ворага.”

Адначасова мы са свайго боку абавязуемся добра падрыхтавацца і правесці вясенне-палявую кампанію ў самыя сціслыя тэрміны, штодзённа праяўляць увагу і клопат да сем’яў франтавікоў, выконваць усе планы дзяржпаставак”.

На вялікі жаль, час не збярог усёй перапіскі сялян-ліноўцаў з экіпажам танка, аднак кожны са старажылаў Ліноўскага сельсавета гаварыў: “Наш “Ліновец” паваяваў славна”.

  А. Лявонавец.

Кніга “Памяць” Пружанскі раён. ст. 219-220