Свята вёскі Варотнае

У вёсцы жыць – зямлю любіць.

У суботу 15.08.2015 у вёсцы Варотнае адбылося свята працы, сяброўства і кахання – свята роднай вёскі.

Сята вёскі Варотнае. 15.08.2015

Родная вёска – гэта тое ядро, тая аснова з якой пачынаецца першы крок у вялікае жыццё, першае слова, якое прыйшло ад маці, першая ўсмешка, якая сагравае не тоькі цябе.  Вёска – гэта незабыўная казака, куды хочацца вяртацца зноў і зноў. Але такое яно наша жыццё: людзі як птушкі. Кожны чалавек рана ці позна пакідае сваё гняздо. Галоўнае, каб пакідаючы яго, кожны з нас помніў свае вытокі і каб нават у самыя цяжкія хвіліны жыцця гэты ўспамін вяртаў вас у бацькоўскі дом, родныя мясціны. І калі вам захацелася душой і сэрцам адчуць подых дзяцінства, прайсці шляхам свайго юнацтва, апынуцца каля рачулкі сваёй маладосці – лічыце, што вы самы шчаслівы чалавек, таму што вам заўсёды ёсць куды вярнуцца.

 

Сята вёскі Варотнае. 15.08.2015 Сята вёскі Варотнае. 15.08.2015 Сята вёскі Варотнае. 15.08.2015 Сята вёскі Варотнае. 15.08.2015 Сята вёскі Варотнае. 15.08.2015 Сята вёскі Варотнае. 15.08.2015 Сята вёскі Варотнае. 15.08.2015 Сята вёскі Варотнае. 15.08.2015 Сята вёскі Варотнае. 15.08.2015 Сята вёскі Варотнае. 15.08.2015 Сята вёскі Варотнае. 15.08.2015 Сята вёскі Варотнае. 15.08.2015 Сята вёскі Варотнае. 15.08.2015 Сята вёскі Варотнае. 15.08.2015 Сята вёскі Варотнае. 15.08.2015 Сята вёскі Варотнае. 15.08.2015 Сята вёскі Варотнае. 15.08.2015 Сята вёскі Варотнае. 15.08.2015 Сята вёскі Варотнае. 15.08.2015 Сята вёскі Варотнае. 15.08.2015

Зараз у в. Варотнае усяго 32 двары, 68 жыхароў, з іх дзеці да 18 год – 22, працаздольных – 26, пенсіянераў – 20.

Усім жыхарам вёскі жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, хлеба ўволю, каб ён заўсёды ганарова ўзвышауся на вашым стале.

Хай прэч ідуць хваробы і трывогі,

Мы Бога просім, каб ён вас бярог,

І каб заўсёды нас прыводзілі дарогі

На родны і знаёмы наш парог.