2 жніўня – Дзень чыгуначніка. На станцыі «Аранчыцы» новы начальнік
З пачатку бягучага года калектыў чыгуначнай станцыі Аранчыцы ўзначаліў П.М.Бабіч. Праўда, тут ён не навічок: менавіта ў Аранчыцах рабіў свае першыя працоўныя крокі. Потым былі накіраванні на іншыя станцыі практычна па ўсёй даўжыні чыгункі Брэст-Баранавічы.
Як адзначае Павел Міхайлавіч, ён рады, што было наканавана вярнуцца і ўзначаліць адну з самых прыкметных станцый гэтага адрэзку чыгункі. Па-першае, вызначаецца станцыя Аранчыцы запатрабаванасцю ў пасажыраў. Таму тут пастаянна ўдасканальваецца сэрвіс. Напрыклад, можна ўжо набываць білеты з дапамогай пластыкавых картак. Вывучаецца магчымасць стварэння зоны бесправаднога доступу ў інтэрнэт.
Па-другое, сам калектыў, які мае высокі прафесійны ўзровень, бездакорна адносіцца да сваіх абавязкаў. А выдатны падбор кадраў, калі поруч працуюць і ветэраны, і навічкі, дазваляе калектыву быць у ліку лепшых.
Фота аўтара.
Алег СІДАРЭНКА.