Лепшыя медсёстры жывуць у Лінова

Залатыя рукі медсясцёр

 У Пружанскай ЦРБ прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня медыцынскай сястры, якое грамадства адзначала напярэдадні.

Хочацца адзначыць, што ў сучаснай медыцыне сястрынская справа з’яўляецца яе важнай складаемай часткай. Што датычыцца канкрэтна Пружанскай раённай сістэмы аховы здароўя, то сёння ў ёй працуюць 465 спецыялістаў з сярэдняй медадукацыяй, з іх 83% маюць кваліфікацыйныя катэгорыі. Гэты дастаткова высокі ўзровень іх прафесійнай падрыхтоўкі дазваляе забяспечыць належны догляд пацыентаў, выкананне абавязкаў на ўзроўні, які адпавядае патрабаванням сусветнай і айчыннай медыцыны.

Хто з нашых медсясцёр заслугоўвае асаблівага прызнання за сваю нялёгкую справу, вызначыў конкурс «Лепшы па прафесіі». Для канкурсантак падрыхтавалі чатыры заданні, з дапамогай якіх раскрываліся не толькі іх прафесійныя якасці. Першае — візітоўка, у якім удзельніцам трэба было расказаць пра сябе, калектыў і сваё бачаннеабранай прафесіі. Падчас іншых заданняў правяраліся як веды, так і практычныя навыкі медсёстраў. Удзельніцам нават давялося праявіць свае кулінарныя здольнасці: пад рыхтаваныя дома стравы павінны былі адпавядаць патрабаванням здаровагахарчавання.

У выніку ўпартай барацьбы лепшай аказалася медсястра хірургічнага аддзялення Пружанскай ЦРБ Кацярына Туньчык. Другое месца заваявала яе калега з таго ж аддзялення Кацярына Бурдук. Лепшы па прафесіі, Ганна Куксюк медсястра Ліноўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, стала трэцяй. Пераможцы атрымалі дыпломы і грашовыя выплаты, а памятныя сувеніры ад прафсаюзнай арганізацыі усе ўдзельнікі конкурсу.

Таісія БАРЫЛКА, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Пружанскай ЦРБ.

Конкурс прафесійнага майстэрства «Залатыя рукі медсясцёр» Конкурс прафесійнага майстэрства «Залатыя рукі медсясцёр» Конкурс прафесійнага майстэрства «Залатыя рукі медсясцёр»

Больш фота на сайце газеты “Раённыя будні”

Конкурс прафесійнага майстэрства «Залатыя рукі медсясцёр»