Зямля маіх продкаў: Альшаны
Мае продкі – сельскія працаўнікі, для якіх зямля – кармацелька. 3 ёю яны звязвалі свае надзеі і з ёю ў іх жыцці адбываліся немалаважныя падзеі. Сяляне не змаглі пакінуць пасля сябе ні партрэтаў, ні фатаграфій. I пісем не пісалі не толькі таму, што бьілі не пісьменнымі, але і за непатрэбнасцю. Вялі аседлы лад жыцця – зямля моцна ўтрымлівала іх на адным месцы. Гэта XX стагоддзе з развіццём прамысловасці і войнамі раскідаў людзей па свеце. Але куды б ні закінуў іх лёс, яны вярталіся на сваю зямлю, на тое месца, дзе нарадзіліся, дзе жылі іх бацькі.
Алена КУЛІЧЫК
Жылі продкі ў вёсцы Альшаны (гэтае балцкае слова ў перакладзе гучыць як “стомленасць”). Прозвішча прабабкі Рэчыц знайшла ў “Ревизии Кобринской эканомии, составленной в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегою”. 3 гэтым дакументам, унікальным па сваёй падрабязнасці апісання сяраднявечнай феадальнай гасладаркі. азнаёмілася ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна. 3 вялікай цікавасцю чытала спіс жыхароў Альшан, дзе пражывалі Рэчыцы, пералік павіннасцей, якія неслі сяляне. аб межах і памерах прысядзібнай, агароднай і палявой зямлі.
На той час вёскі не былі вялікімі, у сярэднім 20 двароў. Каралеўскі рэвізор засведчыў: “Вайтоўства Ліноўскае – грунт добры”, аб’ядноўвала Сланімцы, Гарадняны, Лінова (гаспадарак 43), Машчона, Обчае і Альшаны (гаспадарак 44).
У спіску альшанцаў праглядаюцца назвы, а разам — прозвішчы сялян, якія жылі ў далёкім 1563 годзе. Услухайцеся: Сенько Вешчыковіч, Мелех Лутчыч, Герасім Ніконіч, Івашко Яйцэковіч, Леўко і Пац Благуновіч, Тіш і Якім Рэдчыч, Оніско Бычковіч, Пронь Мальковіч, Пац, Малыха Пацовіч, Жук Козейковіч, Міц Мінковіч – усяго 44 мужчыны (у зборных табліцах жаночы пол ніколі не фігураваў).
У старажьітнарускай мове асабістыя імёны маглі быць звязаны з рысамі характару, паводзінамі, звычкамі, порамі года, з жывёламі, надзяляліся па знешніх прыкметах. Гэтая тэндэнцыя захавалася амаль да нашага часу. Маю прабабку па лініі мамы назвалі Ярынай (1915-1999), бо нарадзілася, па яе словах, у той час, “калі ярына ўзышла”,
У Альшанах амаль кожны меў “мэнушку”, як казалі памясцоваму, Імёны і прозвішчы часта паўтараліся, гаму былі нязручныя для эбазмачэння канкрэтнага чалавека. Мянушка падкрэслівала індывідуальнасць продка з большай дакладнасцю дазваляла вылучыць чалавека сярод іншых, паказваючы на якую-небудзь яго адметную прыкмету. Брата маёй прапрабабкі Осіпа Пашвенчука, напрыклад, празывалі Ёзь Склепікаў: вярнуўшыся з бежанцаў пасля Першай сусветнай вайны, ён пасяліўся ў склепе, бо ад хаты засталося пустое месца.
У канцы XVIII стагоддзя таксама жыў Якім Рэчыц — Дзядуля Усцінні Майсееўны Рэчыц, прабабкі маёй бабулі. А мужам плямяніцы Усцінні быў Міхаіл Васільевіч Малыха, які жыў у вёсцы Круглае — гэта ўжо XX стагоддзе. Бачыце, праз стагоддзі прозвішча Рэдчыч трансфармавалася І гучыць як Рэчыц, а імя Малыха стала прозвішчам.
“Справочная книжка Гродненской епархии на 1905 год” прыводзіць дадзеныя 1897 года, калі адбыўся першы ўсеагульны перапіс насельніцтва, ахапіўшы ўсю тэрыторыю Расійскай імперыі, акрамя Фінляндыі. Тады ў Альшанах Мікіцінскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні было 78 двароў і 422 жыхары. Па больш сучасных дадзеных, на 23.06.1939 г., у Альшанах было ўжо 118 домаўласнікаў, якім належала 789,5446 га зямлі, у 1959 годзе тут налічвалася 320 жыхароў, у 1970 г. – 256. А потым гэтае змяншэнне стала больш хуткім: 2003 год – 41 гас падарка і 66 жыхароў, 2013 г. – 24 двары і 32 жыхары, 2015 г. – 17 гаспадарак і 23 пастаянна пражываючыя…
У інфармацыйным полі аб узнікненні сяла Альшаны звестак няма, акрамя ўжо названай “Ревизии…” 1563 года. Гэты год, магчыма, і можна лічыць гістарычнай датай нараджэння вёскі.
Хрысціліся, маліліся, вянчаліся ў Крыжаўзвіжанскай Аранчыцкай царкве ўсе мае продкі Рэчыцы-Пашвенчукі з вёскі Альшаны, пасля смерці хавалі іх на Аранчыцкіх могілках. Царква гарэла, таму звесткі аб прыхаджанах у Гродзенскім Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваюцца толькі з 1899 года.
Хто ж валодаў альшанскімі душамі? Дзесьці ў 1795 годзе імператрыца Кацярына II дорыць Пружаны свайму фаварыту Румянцаву-Задунайскаму, нашчадкі якога распрадаюць землі мясцовым шляхціцам – Булгарыным, Влодкам, Швыкоўскім, Вінцэнту Трамбіцкаму, які з гэтага часу з’яўляўся ўладальнікам Мікіцкага лесу. Вінцэнт Трамбіцкі (1762- 1842) пахаваны ў Пружанах. Быў прэзідэнтам судоў Пружанскага павета, галоўным лоўчым кобрынскіх лясоў. Да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітой быў шамбелянам у караля Аўгуста Панятоўскага – гэта пачэсная прыдворная пасада ў РП у XVIII ст. Пасада існавала як узнагарода магнатам.
Пасля смерці Вінцэнта яго сын Уладзіслаў (1806- 1861) атрымаў у спадчыну маёнтак Якуцічы, другі сым Багуслаў (1804-1896) стаў уладальнікам Лінова і Мікіцічаў, альбо ў прастамоўі Мікіцкага лесу. Альшаны ўваходзілі ў склад гэтых зямель. Затым землі ў сладчыну перайшлі сыну Багуслава Уладзіславу
(1845-1907) (яго Багуслаў назваў у гонар брата, адукаванага памешчыка-бібліяфіла, польскага бібліёграфа). Сын Уладзіслава-малодшага Казімір быў астатнім уладальнікам маёнтка Лінова.
Усе рэчы, неабходныя для жыцця і гаспадаркі, прадзеды рабілі сваімі рукамі: вазы, бароны, лейцы, шылі хамуты, шапкі, світкі, кажухі, ткалі палотны, посцілкі, ручнікі… Працавітасць – іх прыроджаная рыса і неабходнасць, кабжыць і выжываць у часы ліхалецця. Трымалі гаспадарку, абраблялі зямлю, гадавалі дзяцей, працавалі на пана (у першую чаргу), а ў грыбы-ягады хадзілі, калі немагчыма было працаваць у полі – у дождж. “Памятная кніжка Гродзенскай губерні на 1866 год”,- складзеная Гродзенскім губернскім статыстычным камітэтам, дае ўяўленне аб жыцці альшанцаў таго часу.
Алешаны (Альшаны) у складзе 13 сёл уваходзілі ў Алешанскае сельскае таварыства – гэта вядома з дакументаў 1887 г. Сельскія таварыствы былі ўтвораны ў вёсках казённых сялян у 1837 годзе, а пасля рэформы 1861 г. і ў вёсках залежнасці. Таварыства кіравалася сельскім сходам і сельскім старастам, утрымоўвала хлебазапасны магазін – склад збожжа, які арганізоўвала ўлада альбо мясцовая ўстанова на выпадак голаду або дарагавізны, для пазыкі або продажу па таннай цане, для харчу і сяўбы. Быў такі магазін і ў Альшанах.
Ваенныя падзеі не абмінулі альшанцаў. Першая сусветная вайна прымусіла іх сарвацца са сваіх абжытых месц і падацца ў глыб Расіі. Пашвенчукі і Рэчыцы апынуліся ў Казахстане. Пашвенчука Аляксея, брата прапрабабкі, або “Чэчку”, як яго называлі ў вёсцы, у ліку першых 18.07.1914 г. прызвалі на ваенную службу, на фронт (быў у запасе 1-ай чаргі). Застаўся жывы.
Не ўсе мае продкі, што выехалі ў 1915 годзе, вярнуліся ў Альшаны пасля падпісання Рыжскага дагавора ў сакавіку 1921-га. Бабулін прадзед, яго нявестка са сваім малым Карпам пахаваны на неабсяжных прасторах Расіі. А тыя, хто вярнуўся ма радзіму, трапілі у іншую краіну: Іх землі ўжо былі пад польскай уладай. Іхнія хаты падчас вайны паразбіралі на бліндажы, аднакласнай царкоўна-прыходскай школкі, адкрытай у 1901 годзе, таксама нестала і невядома, што сталася з настаўнікам Осіпам Іванавічам Сачко і яго жонкай Пелагеяй Осіпаўнай.
Аб падзеях у жыцці продкаў у час Вялікай Айчыннай вайны – асобны аповед. Хто склаў галаву на фронце, хто вярнуўся пакалечаным, хто згарэў зажыва, хто парабкаваў у Нямеччыне… Згодна з дадзенымі дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці, з Альшан было вывезена ў рабства 11 чалавек, 10 загінулі ў баях, 13 расстраляны, павешаны, закатаваны ў 1941-44 гадах.
Адразу пасля акупацыі Эстоніі, Латвіі, Літвы гэтыя тры рэспублікі немцамі былі аб’яднаны ў рэйхскамісарыят “Ostland” (“Остланд”). Усходнюю частку рэспублікі аднеслі да “вобласці вайсковага тылу”, паўднёвая частка па лініі 20 км паўночней чыгункі Брэст — Гомель належыла рэйхскамісарыяту Украіны. Баранавіцкая, Вілейская, Мінская (без ус- ходніх раёнаў), паўночныя раёны Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей былі ўключаны ў рэйхскамісарыят “Остланд” з рэзідэнцыяй у Рызе. Мяжа “Остланда” адцзяляла на захадзе Альшаны ад Ліновачкі і праходзіла ў кіламетры ад кожнай вёскі, раздзяляючы вёскі Ткачы і Гараб’і. На мяжы рэйхскамісарыята стаялі заставы. У Альшанах заставу называлі “вахай” (адслова “вахта”). Як успамінае Мікалай Антонавіч Трафімчук, траюрадны брат маёй прабабкі, пераход праз “ваху” не складаў вялікіх перашкод, а вось хлапчукі, пасвіўшы кароў, іншы раэ атрымоўвалі бізунамі па лытках.
У Альшанах размяшчалася нямецкая воінская часць. Як напамін аб гэтым, там, дзе быў нямецкі барак, застаўся зорослы бур’янам бетоновоны склеп (бункер), які служыў немцом I як укрыццё ад куль у вёску наведваліся партызаны.
У немцаў была канюшня, а коней даглядоў Грышо Пашвянчук – пляменнік прапрабабкі Усцінні Рэчыц. Па заданні партыэан “Штэльба” (Хмара Саўка) нямецкім коням у корм падкінуў цвікі — тры коні, як кажуць, адкінулі коапыты. Двух альшанцаў немцы расстралялі, у тым ліку і Хмару, а Грышу збілі на горкі яблык. Але ён выжыў, у 1944-ым быў прызваны на фронт, пасля ажаніўся і жыў у вёсцы Мокрае.
У лютым 2015 года Альшаны сустрэлі нас панылым запусценнем. Хаты старой пабудовы без гаспадароў разваліліся, стаяць далёка адна ад другой. між імі — пустэчы, у якіх угадваюцца двары тых, каго ўжо даўным-даўно няма. Паваліліся платы каля нежылых хат. Зарослыя падворкі, здзічэлыя слівы абвіў хмель. Карціна паўстала не тое што сумная, а жудасная. Бабуля хацела знайсці хоць штосьці знаёмае. Прайшліся па асфальтаванай вуліцы. Сустрэліся з Марыяй Васільеўнай Рэчыц. Паслухалі яе ўспаміны, расказ аб жыцці-быцці нямногіх, хто яшчэ жыве ў Альшанах. Сумна.
На вуліцы цішыня. Ні брэху сабак, ні чалавечага голасу. Ні адзін кот не перабег дарогу. Насупаць Кандрасёвага двара, дзе жыла сястра маёй прапрабабкі Агапы, стары калодзеж. Здавалася, яго выкінулі на абочыну вуліцы за непатрэбнасцю. I “жураўля” няма. Памірае вёска. А ў 60-ыя гады XX ст. альшанцы ў сельмаг па пакупкі хадзілі, дзяцей ў мясцовую школу адпраўлялі. у 70-ыя ў сельскім клубе кіно глядзелі. Шкада вёскі. Баліць…
“Раённыя будні” №38 ад 20 мая 2015 г.