ПРАВЯЛІ СВЯТЫ
Апошнія два тыдні самадзейныя калектыў Аранчыцкага Дома фальклору вялі актыўную канцэртную дзейнась.
На Каляды фальклорны калектыў “Бабіна лета” парадаваў жыхароў Аранчыц і Лінова тэатралізаваным абрадам “Вандраванне Вмфліемскай зоркі”. Каляднымі канцэртнымі праграмамі на працягу трох дзён віншаваў вяскоўцаў дзіцячы калектыў “Зарнічка”. А маладзёжны калектыў “Спатканне” падрыхтаваў абрад “Шчадроўкі”, з якім 14 студзеня выступіў перад працоўнымі калектывамі ААТ “Ліноўскае, ААТ “Аранчыцкая птушкафабрыка”, Ліноўскай амбулаторыіі, Аранчыцкага ХПП і іншых.
Тым часам у Доме фальклору працягвае дзейнічаць выстава “Навагоднія паштоўкі і цацкі нашых бабуль”.
Марына Вакульская, Раённыя будні