Этнаграфічны музей Ліноўскай СШ
Культурным і адукаваным лічыцца той чалавек, які ведае гісторыю, звычаі і абрады, мову свайго народа.
Этнаграфічны музей быў створаны ў 2003 годзе. Музей ствараўся з мэтай зацікавіць вучняў гісторыяй роднага краю, выхаваць беражлівыя адносіны да свайго мінулага, выклікаць цікавасць да набыцця гістарычных, краязнаўчых, этнаграфічных і лінгвістычных ведаў.
Кіраўнік гуртка – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бяскроўная Людміла Аляксандраўна.
На базе музея працуе фальклорна-этнаграфічны гурток. Вучні займаюцца вывучэннем абрадаў і святаў беларусаў, знаёмяцца з беларускай этнаграфіяй.
У вас ёсць магчымасць віртуальна пазнаёміцца з новай экспазіцыяй музея.
Калі ў вас ёсць старыя рэчы, фатаграфіі, дакументы, і вам не шкада аддаць іх школьнаму музею, мы з задавальненнем прымем іх для папаўнення экспазіцыі.