У суботу завяршылася адкрытае першынство горада па валейболе сярод сярэдніх школ. 8 каманд дзяўчынак і 7 каманд юнакоў некалькі дзён змагаліся за перамогу. Сярод дзяўчат не было роўных спартсменкам з СШ №3, другое месца заваявалі прадстаўніцы Мокраўскага ВПК. Бронза дасталася вучаніцам СШ №4. А вось у «разборках» сярод юнакоў нікому шанцаў не пакінулі хлопцы з Ліноўскай СШ. Як і ў дзяўчат, другімі сталі прадстаўнікі Мокраўскага ВПК. Трэція — вучні Слабадской СШ.
У якасці галоўнага суддзі спаборніцтваў выступіў трэнер па валейболе ДЮСШ №1 Валерый Анатольевіч Дзегцяроў.
Неядавітае захапленне Васіленкаў
Пасля ўсёй шуміхі ў прэсе, плётак, размоў вырашыў сам зазірнуць са сваім сынам у госці да Яўгена і Ліліі Васіленка. Па дарозе да мяне далучыліся яшчэ некалькі чалавек. Сустрэў нас Яўген. Амаль гадзіну ён нам распавядаў пра сваіх гадаванцаў. Захоплены чалавек, фанат. https://yadi.sk/a/8wwtcZ9E3an3He
01.09.2018 Ліноўская ДШМ
Дзень ведаў. Ліноўская СШ
Неядавітае захапленне, ці Чаму ліноўцы да новых суседзяў у госці не прыходзяць
1 верасня – Дзень ведаў
Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку новага навучальнага года, адбудзецца 1 верасня 2018 г.
Пачатак – 9.00
Свята вёскі Аранчыцы “Вёсачка мая, я часцінка твая” 26.08.2018
Свята вёскі “Вёсачка мая, я часцінка твая”
26 жніўня 2018
в. Аранчыцы
Свята вёскі “Вёсачка мая, я часцінка твая”
У праграме:
- ушаноўванне жыхароў вёскі;
- канцэрт творчых калектываў раёна;
- выяздны гандаль;
- дзіцячыя атракцыёны
Сардэчна запрашаем!!!
Пачатак: 15.00