МІКОЛА ПАПЕКА: ПЧАЛЯР І ПАЭТ
Мікола Папека, пчаляр і паэт, 58 год, спецыяльна для чытачоў “Маяка” адышоў на дзве гадзіны ад пчол, каб выказаць невымоўнае, зазірнуць за межы рэальнага і яшчэ раз пераканацца ў сваёй недасканаласці.
ПЛЫНЬ Адметны, арыгінальны… – гэта прызнана, гэта ёсць. Але я зараз не паэт. І гэтыя словы недастаткова мяне характарызуюць. Трэба дадаць, што і парадаксальны, і складаны… Прыйсці да адметнасці, да арыгінальнасці – гэта пакутны шлях, і ён не просты шлях. З гэтым не нараджаюцца. Так адбываецца… І ў той жа час гэта прырода, бацькі, сацыяльныя адносіны – уся сукупнасць матэрыяльных, эстэтычных праблематык у гэтым свеце. Нават нейкія фізічныя нібыта недахопы, пра якія да нейкага часу нельга казаць, – яны таксама ўплываюць. І нейкія адметнасці ў паводзінах – усё ўплывае. І бацька з маці… Некалі я напісаў верш: “Я дзякую жыццёвай драме, што ў адной партрэтнай раме звёў бацьку з маці лёс”. Нават такія выпадкі, як з бацькам і маці, якія не ўжыліся паміж сабой і развяліся, яны паўплывалі на мяне, таму што я бачыў – гэта два моцныя, складаныя характары. Так што шмат-шмат чаго. Я бачыў уплыў вёскі, я бачыў багацце прыроды, я бачыў марнаванне прыроды. І ўжо ў 10-12 гадоў я задумваўся над нейкімі філасофскімі праблемамі, у рэшце рэшт спрабаваў пісаць, у мяне атрымлівалася… Гэта прыходзіць не вельмі проста. А потым адыходзіць. Я другі раз баюся ўвайсці ў плынь.
Continue reading
Старыя тэлефоны
Тэлефон Western Electric разам з іншымі тэлефонамі Siemens & Halske и Western Electric Model 653-BA былі знойдзены ў 2003 годзе пры зносе старога будынка майстэрні СЦБ.
Лінова – Кутнявічы
Каранавірус каранавірасам. Вырашілі сёння з малодшым сынам праехацца па маршруце Лінова – Кутнявічы – Лінова. Па ходу свайго руху рабілі прыпынкі для фотаздымкаў. Карта нашага маршруту ніжэй. На ёй пазначаны чырвонымі кругамі месца нашых прыпынкаў. Агульная працягласць маршрута каля 19 км.
Вось такая фізкультура! Таццяна Гардзіеўская з гімназіі заняла другое месца на абласным этапе конкурсу «Настаўнік года»
Настаўніца фізічнай культуры і здароўя гімназіі г. Пружаны Таццяна Гардзіеўская заваявала другое месца ў абласным этапе конкурсу “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”. Дарэчы, у фінал выйшлі яшчэ дзве прадстаўніцы раёна (а гэта няпростая задача!): настаўніца англійскай мовы гімназіі Вольга Самайловіч і настаўніца пачатковых класаў СШ №4 Вольга Пацяруха. Але сёння — толькі пра прызёра.
Удзел у конкурсе для спартсменкі Таццяны Гардзіеўскай – яшчэ адзін выклік сабе, вышыня, якую захацелася пакарыць. Таццяна Васільеўна не проста настаўнік. Не толькі на ўроках, але і ўласным прыкладам паказвае вучням важнасць здаровага ладу жыцця. Яна ўдзельніца і прызёр шматлікіх спаборніцтваў па плаванні, многаборстве, лёгкай атлетыцы, лыжных гонках, а таксама вядомых марафонаў.
Пластиковые цветы давно стали экологической проблемой Беларуси
Пластиковые цветы на кладбищах – без преувеличения, бич современности.
Неживые цветы изготавливаются из различных видов дешевых искусственных материалов. Так, сердцевина цветка может быть сделана из пенопласта, лепестки из полиэстера или латекса, а внутрь стебля, изготовленного из ПВХ, нередко вставляется металлический стержень. К тому же различные загрязнения, тот же песок, дополнительно усложняют переработку. Сроки разложения пластика – от 100 до 500 лет.
Искусственные цветы за свой жизненный цикл выделяют немалое количество токсичных веществ, загрязняя почву, воздух и грунтовые воды
Когда искусственные цветы приходят в негодность – выцветают и теряют форму, люди их выбрасывают. Или еще хуже – сжигают. А при их сжигании в окружающую среду могут выделяться тяжелые металлы и диоксины, негативно влияющие на здоровье людей, а особенно детей. Выходит, пластиковые цветы на Радуницу – это настоящая экологическая катастрофа.
История колхоза им. Чапаева
История к-за им. Чапаева. 1981 г. Читать в PDF
COVID-19
Адкрыццё выставы Дар’і Бармута.”Спробы 2.0″
Ліноўскага аптэка трэці год запар прызнаецца лепшай у вобласці
Па выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці ў 2019 годзе Ліноўская аптэка № 36 заняла першае месца ў вобласці сярод аптэк трэцяй катэгорыі Брэсцкага РУП “Фармацыя”. Адметна, што пераможцай у гэтай намінацыі невялікая вясковая аптэка з’яўляецца тры гады запар.
Штат аптэкі складаецца ўсяго з аднаго чалавека – вось ужо 33 гады тут шчыруе Валянціна Назарчук.
Валянціна Сямёнаўна родам з гэтых мясцін, скончыла ў свой час Ліноўскую школу. Як няцяжка здагадацца, любімым школьным прадметам у дзяўчыны была хімія. А працягнула адукацыю яна ажно ў Рызе, некалькі гадоў давялося працаваць і ў Латвіі. Пасля вяртання на радзіму амаль адразу ўладкавалася на працу ў Ліноўскую аптэку, якая, па сутнасці, за многія гады стала другім домам.
Здольнасці да хіміі, а таксама жаданне дапамагаць людзям вызначылі і будучыню дачок Валянціны Сямёнаўны – абедзве звязалі сваё жыццё з медыцынай.
Што тычыцца ўзнагароды, то дасягнуць такіх высокіх паказчыкаў дапамагаюць адказнае стаўленне да сваіх абавязкаў і чулыя адносіны да вяскоўцаў.
Кацярына ПАШКЕВІЧ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).