Уступ да кнігі “Бежанства 1915 года”
Тэма эвакуацыі амаль паўтарамільённай заходнебеларускай грамадскасці ў глыб Расіі ў жніўні 1915 г. пакуль што не мае свайго даследчыка. Нават спецыялісты па дэмаграфічных пытаннях Беларусі XX стагоддзя не заўважаюць гэтага факта, хаця ён рашуча паўплываў на гісторыю беларускапольскага памежжа1. Падзея гэтая мела вялікі ўплыў на лёсы беларускага насельніцтва, на грамадскія, палітычныя і экана- мічныя працэсы, якія праходзілі ў дваццатыя і трыццатыя гады на землях, ахопленых перасяленчай акцыяй царскіх улад у 1915 г. Шматгадовая пабыўка ў Расіі сфарміравала асаблівы вобраз рускіх у свядомасці беларускіх сялян. Да сённяшняга дня бежанства ўздзейнічае на ўяўленні праваслаўных жыхароў Беласточчыны.
Змешчаныя ў кнізе ўспаміны паказваюць лёс наймалодшага пакалення бежанцаў. Толькі тыя людзі, якія ў 1915 г. былі яшчэ дзяцьмі, маглі дажыць да нашыхдзён і расказаць пра выпрабаванні свае, сваёй сям’і, вясковай супольнасці. Прапанаваная чытачу кніга — асаблівая крыніца ведаў пра гісторыю вялікай часткі нацыі, бачанай вачамі сведкаў эпохі. Лёсы паасобных людзей складаюць лёс народа. Ва ўспамінах жыхароў Беласточчыны сустракаюцца падобныя здарэнні, якія спадарожнічалі ім у час вымушанай шматгадовай вандроўкі па тэрыторыі Расіі. Хаця паасобныя людзі падвяргаліся ўсялякім выпрабаванням, аднак, чытаючы ўспаміны, заўважаецца супольнасць іх трагічнага лёсу. Нічога дзіўнага, што для шматлікіх людзей бежанства засела ў памяці як найважнейшая падзея ў іх жыцці. Нават кашмарная нямецкая акупацыя падчас апошняй вайны не пакінула такога следу. У 1915 г. болыпасць беларусаў Беласточчыны, Гродзеншчыны, Віленшчыны, Брэстчыны ўпершыню пакінула свае вёскі і падалася ў невядомыя для іх стораны, перажыла голад, холад і пекла расійскай рэвалюцыі, часта патраціла найбліжэйшых сабе людзей. У час апошняй вайны прабывалі яны на сваёй зямлі, у сваіх хатах, у акружэнні, якое добра ведалі. I хаця час быў таксама жахлівы, больш вядома было як пазбягаць усялякіх няшчасцяў
У выніку наступлення нямецкай арміі ў ліпені 1915 г. расіяне вымушаны былі пакінуць Польшчу і заходнія губерні Імперыі Раманавых. Каб ускладніць немцам магчымасць забеспячэння харчовымі прадуктамі, генеральны штаб рускай арміі вырашыў прымяніць на беларускай тэрыторыі тактыку „выпаленай зямлі”. адугледжвала яна перасяленне насельніцтва на ўсход ад былога Каралеўства Польскага (Прывіслінскага краю) і знішчэнне маёмасці, якой магла б пакарыстацца нямец- кая армія. Пераселеныя беларусы ў планах царскіх генералаў мелі таксама папаўняць мабілізацыйныя запасы рускай арміі. Расіяне адклікаліся такім чынам да вопыту вайны з французамі з пачатку XIX стагоддзя, калі тактыка „выпаленай зямлі” прывяла да знішчэння арміі Напалеона Банапарта. У 1915 г. чыгуначны транспарт дазваляў свабодна вырашаць усе праблемы забеспячэння арміі. Высяленне паўтарамільённай масы людзей і знішчэнне іх маёмасці было тады цалкам бессэнсоў ным дзеяннем таксама з вайсковага пункту гледжання. Аперацыя высялення была праведзена надзвычай спраўна, пры выкарыстанні даступнага тады прапагандысцкага апарату. Раней з гэтай тэрыторыі ў царскую армію прызваных было пару дзясяткаў тысяч маладых мужчын.
Каб заахвоціць людзей да эвакуацыі, улады на пачатку жніўня 1915 г. пачалі распаўсюджваць інфармацыі пра зверствы, якія быццам бы ўчыняюць немцы на мірным насельніцтве. На шырокай тэрыторыі прапагандаваўся такі сам, прыдума- ны, сцэнарый падзей, якія мелі наступаць разам з уваходам нямецкай арміі. Паводле прапаганды, нямецкія салдаты мелі страшэнна здзекавацца над праваслаўным насельніцтвам: жанчынам абрэзваць грудзі, дзецям — вушы і насы, мужчын — асляпляць, аўсіх без розніцы масава забіваць2. Адзіным спосабам, каб пазбегнуць такіх няшчасцяў — інфармавалі царскія ўлады — былі ўцёкі ў глыб Расіі. Прапаганда вялася вайсковымі коламі і Праваслаўнай царквой. Весткі пра надыход катаклізму распаўсюджваліся ва ўсіх праваслаўных храмах.Святары падчас багаслужбаў заклікалі вернікаў браць рухомую маёмасць і ўцякаць наўсход. У выніку сотні тысяч людзей апынуліся на дарогах, накіроўваючыся ў прапанаваным расійскімі ўладамі напрамку. Святары далі прыклад, выязджаючы разам з царкоўнай маёмасцю. Аставаліся пазбаўленыя званоў, ікон і іншыхкаштоўнасцей цэрквы. Болыпасць вывезенай цар коўнай маёмасці ўжо ніколі не вярнулася на сваё месца3.
Каталіцкія святары таксама атрымалі ад улад прапанову заклікаць вернікаў да выезду ў Расію, аднак у касцёлах вяла- ся прапаганда, якая стрымлівала насельніцтва ад эвакуацыі. Бежанцы сярод католікаў былі рэдкасцю. Выехалі толькі тыя, што жылі сярод праваслаўных і на якіх паўплываў пануючы ў гэтым асяроддзі псіхоз. Улады не заклікалі да выезду яўрэйскае насельніцтва. Па гэтай прычыне на прасторы ад Беласто ка да Дзвінска, Баранавіч і Пінска, дзе стабілізаваўся нямецка-расійскі фронт, асталіся амаль выключна католікі і яўрэі.
У некаторых мясцовасцях перад выездам праводзілася інвентарызацыя маёмасці, якая заставалася ў вёсках і мела быць спаленай. На вопісах пячаткі ставілі прадстаўнікі ўлад і вайсковых фарміраванняў. Гэтыя інвентары пасля вайны мелі быць падставай для выплаты ўрадам Расіі кампенсацый за патрачаную маёмасць. Найчасцей неадкладна пасля выхаду жыхароў з вёсак казакі падпальвалі будынкі.
Праваслаўнае насельніцтва, уцякаючы ад немцаў, імкнулася забраць з сабой усё, што ўдавалася пагрузіць на вазы. Некаторым сялянам частку маёмасці ўдалося прадаць яўрэям ці католікам. У шматкіламетровых рухомых саставах бежанцы везлі з сабой харчовыя прадукты, вопратку, палатно, збожжа, неабходныя ў гаспадарцы прылады. Часта за вазамі ішлі адна-дзве каровы. На вазах не было месца для людзей, таму нават дзеці і старэчы вымушаны былі ісці пешшу. У гарачыя жнівеньскія дні асноўнай праблемай бежанцаў стаў недахоп вады. У калодзежах па вёсках, размешчаных ля дарог, па якіх рухаліся калоны бежанцаў, вада найчасцей павысыхала. Людзі вымушаны былі спажываць ваду з ручайкоў, сажалак і балот, што было прычынай хвароб стрававальна-кішачнага тракту, і ўрэшце, пры поўнай адсутнасці медыцынскай дапамогі, вялікай смяротнасці. Побач дарог пачалі зяўляцца магілы бежанцаў, перш за ўсё найслабейшых — дзяцей і старэчаў.
Бежанцы накіроўваліся да ўказаных ім чыгуначных станцый. Некаторыя вымушаны былі ехаць некалькі тыдняў у Баранавічы, Ваўкавыск, Слонім, Бабруйск. Падчас доўгага падарожжа часта здаралася, што рассыпаліся сем’і. Дзеці з бацькамі часам сустракаліся пасля некалькіх гадоў, некаторыя ніколі ўжо больш не спаткалі сваіх блізкіх.
Маёмасць, якую везлі з сабой бежанцы, трэба было пакінуць на чыгуначнай станцыі. Коней, кароў, вазоў немагчыма было ўзяць з сабой. Натоўпы бежанцаў на чыгуначных вакзалах дэзарганізавалі вайсковы транспарт. Расійскае камандаванне вырашыла тады хутка пазбыцца клопату, паставіўшы 12 тысяч вагонаў, на якіх ад 5 да 15 кастрычніка ад ехала большасць бежанцаў.
3 заходняй Беларусі выехала тады 1 мільён 400 тысяч чала век. Апусцела перш за ўсё Гродзенская губерня, а асабліва Беластоцкі, Бельскі, Гродзенскі, Ваўкавыскі, Сакольскі, Пружанскі, Кобрынскі, Ашмянскі, Слонімскі, Лідскі і Навагрудскі паветы. Большасць бежанцаў трапіла ў Тамбоўскую, Самарскую, Разанскую, Харкаўскую, Екацярынаслаўскую, Арэнбургскую, Курскую, Казанскую, Калужскую губерні. Больш за 130 тысяч беларусаў пасялілася ў Маскве, 100 тысяч — у Петраградзе4.
У канцы 1915 г. ва ўмовах нямецкай акупацыі на пакінутых беларусамі землях узніклі магчымасці развіцця асветы і нацыянальнага жыцця. Зменай палітычнай сітуацыі пакарысталіся палякі і літоўцы. Нешматлікія беларускія школы пачалі ўзнікаць пры канцы 1916 г. у каталіцкіх асяроддзях, дзякуючы дзеячам і святарам беларускай нацыянальнай арыентацыі. Слабасць беларускага нацыянальнага жыцця, на што часта звяртаюць увагу польскія гісторыкі, вынікала перш за ўсё з ад- сутнасці беларусаў на гэтай тэрыторыі да 1918 г„ калі людзі пачалі вяртацца з бежанства.
Змешчаныя ў кнізе ўспаміны паказваюць, што Расія зрабіла вялікае ўражанне на беларускіх сялянах. Здзіўляла іх перш за ўсё ветлівасць і шчырасць расіян. Бежанцаў абдароўвалі яны вопраткай, харчамі, прымалі на кватэры. Беларускіх сялян здзіўляла таксама ўраджайнасць тамашніх палёў. Шмат хто рашаўся тады шукаць там пастаяннага месцажыхарства. Большасць бежанцаўзнайшла сабе працу, а іх дзеці пачалі вучыцца ў мясцовых школах. Дзесьці далёка ішла вайна, якая прыпамінала аб сабе частымі прызывамі рэкрутаў. Абавязак служыць у царскай арміі мелі таксама бежанцы.
Беларусаў у Расіі інтрыгавалі мясцовыя традыцыі, рэлігійная абраднасць. Сярод расіян, асабліва падчас рэвалюцыі, дзейнічала шмат усялякіх сектаў, правадыры якіх тлумачылі свет у спосаб дазваляючы пратрываць ва ўмовах страху, голаду, шалеючай вакол жахлівасці. Бежанцы апынуліся ў свеце ўсялякіх рэлігійных плыняў, якія ўздзейнічалі таксама на іх свядомасць. На працягу некалькіх гадоў рассыпаўся іх палі- тычны, эканамічны і рэлігійны парадак свету, вядомы ім ад некалькіх пакаленняў, асновай якога была царская ўлада і аўтарытэт Праваслаўнай царквы.
Вобраз Расіі пасля рэвалюцыі бачыўся бежанцамі як процілегласць тае краіны, якую пабачылі яны ў 1915 годзе. Багатая дзяржава, бацькаўшчына заможных і ветлівых людзей — такі менавіта вобраз дарэвалюцыйнай Расіі запамятаўся болышасці бежанцаў — раптам стала месцам шалёнага самазнішчэння. Шмат хто з беларусаў стаў сведкам, а таксама ўдзельнікам падзей, якія адбываліся ў Імперыі. Голад, эпідэміі і шалеючая вайна, фронт якой праходзіў амаль праз кожную вёску і мя- стэчка, учынялі спусташэнне таксама сярод бежанцаў. Большасць уцекачоў вырашыла тады вяртацца ў свае мясцовасці. Вандроўка на захад, цераз ахопленую пажарам вайны Расію, трывала часам некалькі месяцаў. Ад голаду і хвароб ды па іншых прычынах у апошні перыяд пабыўкі ў Расіі загінуў амаль кожны трэці бежанец.
Бежанцы вярталіся ў іншую, чым выехалі, краіну. Тут была ўжо Полынча — краіна, якой не ведалі, дзе ўспрымалі іх як чужынцаў і падазроных. Перад ад’ездам была ў іх гаспадарка, хата, гаспадарчыя будынкі, жывёла, сельскагаспадарчыя прылады. Пасля вяртання з Расіі адзінай маёмасцю была здзірванелая зямля. Выязджаючы, умелі пісаць і чытаць, у Польшчы нанава сталі непісьменнымі. Дзяржаўныя ўлады не мелі магчымасцей дапамагчы вяртаючымся з Расіі беларусам, дарэчы, ніхто тады нават не думаў пра патрэбу такой дапамогі. Ніхто не бачыў праблем бежанцаў. Пакінутыя на волю лёсу людзі шукалі спосабаў выжывання.
Змешчаныя ўкнізе расказы паказваюць як цяжка было пачынаць бежанцам новае жыццё на сваёй зямлі. Штодзённае змаганне за тое, каб накарміць дзяцей і самому пражыць поўнасцю займала іх увагу ў першых месяцах пасля вяртання. Жыццё бежанцаў напамінала тады бытаванне людзей каменнага веку. Не было коней, каб узараць поле. Пазычалі іх ад яўрэяў, так як і зерне для сяўбы. Болыласць вярнуўшыхся пачынала жыць у зямлянках або буданах. Такія хаты служылі бежанцам часам некалькі гадоў, пакуль не пабудавалі сапраўднае жыллё з драўляных брусоў.
Аднаўленне маёмасці, якую бежанцы патрацілі ў 1915 г„ трывала амаль цэлае міжваеннае дваццацігоддзе. Бежанства забрала ўсё, што выпрацавала некалькі пакаленняў беларусаў. Адбудове не спрыяла бяздушная фіскальная палітыка польскай дзяржавы. Таму сацыяльныя і эканамічныя праблемы беларусаў II Рэчы Паспалітай рашуча паўплывалі на іх палітычную, а нават рэлігійную арыентацыю. Большасць запамятала прыніжаючую галечу, недахоп харчоў і пастаянныя праблемы з платай падаткаў. Каб зарабіць грошы, людзі шукалі працы ў фальварках, часам адлеглых на некалькі дзясяткаў кіламетраў ад роднай вёскі, пасылалі дзяцей на цэлае лета пасвіць кароў за два цэнтнеры жыта. Католікі, якія жылі побач, не патрабавалі кожную залатоўку прызначаць на аднаўленне гаспадаркі і таму запамяталі яны зусім іншы, чым праваслаўныя, вобраз даваеннай Польшчы. Палякі жылі ў сваёй краіне. У школах, касцёлах, дзяржаўных установах паўтараліся лозунгі, якія польскім грамадствам успрымаліся з адабрэннем. Дзяржаўная прапаганда звяртала ўвагу на перамогу ў вайне з Расіяй. Усход паказваўся як прастора прымітывізму, на якую цывілізацыю заўсёды прыносілі палякі. Сярод беларусаў такая прапаганда замацоўвала толькі апазіцыйнасць да польскай дзяржавы. Бачылі яны багатую царскую Расію, а ў Польшчы жылі на ўзроўні жабрацкага стану. Антыбеларускасць і несумленнасць польскіх чыноўнікаў і паліцыянтаў замацоўвала разыходжанні паміж беларусамі і дзяржавай. Тысячы былых бежанцаў паверылі камуністычным арганізацыям, што ў Са вецкім Саюзе пасля заканчэння вайны настаў час вялікага дабрабыту, а ўлада сапраўды апынулася ў руках рабочых і сялян. Ва ўмовах міжваеннай Польшчы людзі хацелі верыць у нейкі цуд, шукалі надзеі на лепшую будучыню. Таму для адных та- кую надзею давалі камуністы, для другіх — лідары шматлікіх сектаў.
Кожны дзеяч, які аспрэчваў тагачасную польскую рэчаіснасць, мог разлічваць на прыхільнасць беларусаў. У дваццатыя гады беларускаму эміграцыйнаму ўраду ў Коўне вельмі лёгка ўдалося арганізаваць антыпольскае падполле на тэрыторыі Беласточчыны і Гродзеншчыны. Са шматлікіх дакументаў вынікае, што людзі нават не надта цікавіліся тым, пад якімі лозунгамі прапануюць ім змагацца з польскай дзяржавай, а найважнейшым ім было само змаганне. У палове дваццатых гадоў амаль увесь апазіцыйны рух апынуўся пад кантролем камуністаў, дзейнасць якіх набывала часам характар актыўнасці рэлігійнай секты. Прарасійскасць былых бежанцаў стала па стаянным элементам іх палітычнага мыслення. Хаця разумелі яны розніцу паміж царскай Расіяй і Савецкім Саюзам, аднак адну і другую форму дзяржаўнасці ўспрымалі як альтэрнатыву для неакцэптаванай Полылчы. Ідэя незалежнай Беларусі жыла толькі ў свядомасці дзеячаў некамуністычных арганізацый. Не мелі яны, аднак, вялікага ўплыву на беларускае грамадства.
Апорай для бежанцаўу той час не стала таксама Царква. Былі яны сведкамі праследавання бальшавікамі святароў у Расіі. У Полыпчы праваслаўе атаясамлівалася з царскай уладай. Па гэтай прычыне як дзяржава, так і Каталіцкі касцёл вялі палітыку абмяжоўвання грамадскага значэння Царквы. У канцы дваццатых гадоў улады выкарыстоўвалі праваслаўных епіскапаў і святароў для паланізацыі вернікаў, што вяло да іх кампраметацыі. Яўнае супрацоўніцтва праваслаўнага кліру з уладамі пазбаўляла яго магчымасцей уплываць на вернікаў. У выніку шмат праваслаўных вельмі хутка апынулася ў сектах, якія развіваліся паводле прывезеных з Расіі ўзораў. Лідары сектаў найчасцей прапанавалі ўцёкі ад рэальнасці і супольнае чаканне канца свету. Некаторыя вызначалі нават дакладную дату апакаліптычнага канца. Сэнс жыцця сектантаў абмяжоўваўся да падрыхтоўкі да „страшнага суда”. Спадарожнічала гэтаму багатая рэлігійная абраднасць і поўная адданасць правадыру руху. Найболыпая рэлігійная супольнасць пад кіраўніцтвам „прарока” Ільі Клімовіча ўзнікла на Сакольшчыне. Налічвала яна некалькі тысяч вернікаў з усяе Беласточчыны.
Усё адмянілася з прыходам у 1939 г. Чырвонай Арміі. Ідэалізаваная савецкая Расія аказалася не той, якой чакалі. Пасля Другой сусветнай вайны, у 1944-1946 гадах, беларусам Беласточчыны прапанавалася новае бежанства „ў Расію”. Гэтым разам выехалі толькі тыя, якія не мелі іншага выхаду.
Расказы бежанцаў на пакаленні іх дзяцей і ўнукаў наогул не рабілі вялікага ўражання. Першыя пражылі кашмар Другой сусветнай вайны і таксама жахлівы перыяд пасляваенных гадоў, калі па вёсках Беласточчыны бегалі ўзброеныя змагары за „свабоду і дэмакратыю”. Мелі і яны сваё бежанства — нехта ўцякаў ад саветаў, нехта ад немцаў, а нехта ад „праклятых салдат”. Пра пакаленне ўнукаў уцекачоў 1915 г. таксама можна сказаць, што працягвалі традыцыю бежанства. Яны ўцякалі не ад страху перад ворагам і нікім непрымушаныя — але ўцякалі масава, пакідаючы свае вёскі, сяліліся ў гарадах, дзе сустрэліся з цывілізацыйнай адметнасцю, так як іх продкі ў 1915 г. Умовы жыцця ў новай цывілізацыі прымушалі іх як найхутчэй адкінуць ад сябе ўсё, што асацыявалася з сялянскай традыцыяй продкаў. Гісторыя жыцця дзядоў і бацькоў нічым не заахвочвала ісці іх следам.
У горадзе, найчасцей у семях праваслаўных палякаў, нарадзілася пакаленне праўнукаў уцекачоў 1915 г., якому само слова „бежанства” стала інтрыгуючым. Для большасці расказ дзядоў, ці бацькоў пра вандроўку продкаў падчас Першай сусветнай вайны — гэта самая даўняя гісторыя сямейнага жыцця. Ужо некалькі гадоў шматлікія прадстаўнікі пакалення інтэрнэту шукаюць звестак пра бежанства. Узнікаюць спецыяльныя сайты, маладыя людзі запісваць ад сваіх бацькоў, ці дзядоўтое, што запамяталася імз расказаўбежанцаў Найцікавейшае тое, што ўзнікае новая форма ідэнтычнасці праваслаўных. Дваццаць год пасля таго, калі адышлі апошнія бежанцы, зявілася пакаленне іх нашчадкаў, якое знайшло след продкаў у вялікай гісторыі і ганарыцца гэтым фактам.
Яўген МІРАНОВІЧ
P.S. Адзіны успамін аб тых падзеях ёсць і асабістым архіве. Гэта успамін нашага земляка Павука Расціслава Леанідавіча.