Уважаемые выпускники!!!
Приглашаем вас 4 февраля 2017 года
на Вечер встречи «Через годы, через расстояния».
Ждём вас в 17.00 в ГУО «Линовская СШ».
Учителя и учащиеся ГУО «Линовская СШ»
Уважаемые выпускники!!!
Приглашаем вас 4 февраля 2017 года
на Вечер встречи «Через годы, через расстояния».
Ждём вас в 17.00 в ГУО «Линовская СШ».
Учителя и учащиеся ГУО «Линовская СШ»
14 января зал Линовкого ДК был заполнен людьми. Такое бывает у нас редко. Родители вместе со своими детьми пришли на рождественский спектакль “Тайна сердца твоего”, организованный церковью христиан веры евангельской “Ковчег Спасения” г. Пружан.
Перед спектаклем со словом к присутствующим обратился Бойко Эдуард Николаевич.
После спектакля детям раздавали подарки.
На зімовых канікулах у ДУА «Ліноўская СШ» будзе працаваць выстава экспанатаў вылічальнай тэхнікі
На выставе будзе прадстаўлена больш за 70 экспанатаў.
Арганізатар выставы: настаўнік інфарматыкі Гук Аляксандр Іванавіч
Час працы:
3 – 6 студзеня 2016 года – з 9.00 да 13.00
Магчыма наведванне ў іншы час.
Тэлефон +375 33 6073623
Пятая ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання адораных дзяцей раёна «Дараванне-2016». Героямі яе ў гэтым годзе сталі 83 «зорныя» дзяўчынкі і хлопчыкі. 70 з іх вызначыліся асабіста, 13 — у ліку каманд. Сярод іх былі і нашы дзеці.
Нікіцюк Марыя, Жылінская Кацярына, Нікітчык Наталля Аляксандраўна. Ліноўская дзіцячая школа мастацтв.
Перадача Край тэлеканала Беларусь-4
На пытанне: «Ці свядома вырашыла жыць і працаваць у вёсцы?» — Таццяна Аляхновіч адказвае адмоўна. Да такога рашэння яе падштурхнулі жыццёвыя абставіны. У дзяўчыны пасля заканчэння Баранавіцкага каледжа лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці «эканаміст» былі спадзяванні застацца ў вялікім горадзе, знайсці добра аплачваемую работу. Але гэта аказалася не так проста. Ды і замуж выйшла за аднавяскоўца, працяглы час знаходзілася ў адпачынку па догляду дзіцяці.
Аранчыцы (Orańczyce) – колішні маёнтак шляхецкага роду Ляжэнскіх на тэрыторыі Ліноўскае воласьці, Пружанскага павету, што на Палессі.
Сядзібны дом Ляжэнскіх быў прамавугольнае формы, з чатырохсхільным дахам, пабудаваны з лістоўніцы і спачатку меў 8 пакояў. У XIX ст. дом пашыраны: дабудавана кухня і яшчэ тры пакоі. Дом меў памер 7 на 20 метраў, быў пакрыты гонтаю. Ганак трымалі чатыры масіўныя цагляныя калоны. На заднім боку сядзібнага дому была шырокая, адкрытая веранда. Вакол знаходзіўся парк з памерамі 200 на 300 метраў з старажытнымі дрэвамі, фруктовым садам, рыбнымі стаўкамі, пляжам ўздоўж ручая і двума перасякальнымі алеімі, адна з якіх вяла да сядзібнага дому.
Першую сядзібу збудавалі ў 1560 року тагачасныя ўладальнікі Аранскія, ад якіх атрымала сваю назву вёска Аранчыцы.
У XVIII ст. маёнтак Аранчыцы ўжо належыў роду Ляжэнскіх.
Род Ляжэнскіх паходзіць з Мазовіі, заснавальнікам роду лічыцца Ян Ляжэнскі (Jan “Głowacz” Leżeński) – магнат гербу Наленч (Nałęcz), рыцар караля Уладзіслава Ягайлы, жыў да 1399. Сярод выбітных прадстаўнікоў гэтае сям’і былі біскупы, настаяцелі, каралеўскія сакратары, ваяводы і палкоўнікі, якія ваявалі ў імя Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага, змагаліся за свабоду і незалежнасць, бралі ўдзел у нацыянальных паўстаннях, бітвах падчас другое сусветнае вайны.
Аранчыцы таксама ўзгадваюцца ў 1726 року, як частка Пружанскае рымска-каталіцкае парафіі Шарашоўскага дэканату.
Першы вядомы ўладальнік маёнтку Аранчыцы быў Ігнат Ляжэнскі (Ignacy Leżeński), афіцэр паўстаньня Касьцюшкі. Ягоны партрэт з 1792-га у мундзіры паручніка гвардыі вісеў у Аранчыцах да 1939 року.
У Ігната Ляжэнскага і Юзэфы дэ Ромэр (Józefa de Romer) было 2 сыны: Казімір і Фэрдынанд.
Наступным гаспадаром маёнтку стаў Фердынанд Ляжэнскі (1794-1858). У сваю чаргу ў Фердынанда было 3 сыны: Севярын, Юльян і Баляслаў.
19 лютага 1864 року Севярын Ляжэнскі (Sewerin Leżeński) [1823 – 1893] быў арыштаваны за ўдзел у анты-расейскім студзеньскім паўстанні. Севярын, як і ягоны дзед Ігнат, таксама змагаўся за свабоду свайго краю.
Пасьля анты-расейскага паўстання 1863-1864 рокаў, у перыяд з 4 сакавіка 1864-га па 3 сьнежня 1871-га, частка зямельных надзелаў маёнтка Аранчыцы, што належала Фердынанду Ляжэнскаму, была выкупленая часоваабавязанымі сялянамі.
Севярын Ляжэнскі быў жанаты на Амеліі Крашэўскай, далёкай сваячцы пісьменніка Юзэфа Крашэўскага, якая ў якасці пасагу прынесла свайму мужу маёнтак Болкуны. З 1893-га і да пачатку 2-й сусветнай вайны Болкунамі валодала Зоф’я-Караліна Ляжэнская, дачка Севярына.
Пасля сьмерці Баляслава Ляжэнскага (Bolesław Leżeński) 18 ліпеня 1917, маёнтак “Аранчыцы” застаўся без гаспадара.
22 лютага 1922-га трацейскі суд, у складзе Тадэвуша Марачэўскага, Юзэфа Чарноцкага і Леанарда Выбраноўскага, разглядаў справу па падззелу маёнтка паміж жонкаю Баляслава – Эміліяй Ляжэнскай з Жансніцкіх (Emilia Rząsnicka) [1850 – 1932], сынам Паўлам Ляжэнскім (Paweł Leżeński) [1880 – 1945] і дачкою Янінай Ямніцкай (Janina Jamnicka) [1885 – 1943], які размяшчаўся на тэрыторыі гміны Лінова, Пружанскага павету, Палесскага ваяводзтва. Маёнтаку ў тыя часы належала значная доля зямлі, якая складала 800 дзесяцінаў, з якое 210 – ворнае зямлі, каля 210 – лугоў і блізка 480 дзесяцінаў лесу і падлеснае зямлі з будынкамі: сядзібны дом, запражная стайня, каменная адрына, хлеў, абора, стадоля, дом на 4 сям’і, флігель і стайня для экіпажаў.
Пэўны час спадчыннікі выкарыстоўвалі маёнтак сумесна, з-за чаго паміж імі ўзнікалі спрэчкі; для таго каб вырашыць спрэчныя пытанні вырашылі выйсці з сумеснай уласнасці шляхам падзелу, а паколькі не прыйшлі да ўзаемнае згодзы, звярнуліся ў трацейскі суд. Павал Ляжэнскі лічыць, што раздзел маёнтка парушыць яго гаспадарчую цэласнасць, прапануе пакінуць яму ў цэласнасці маёнтак з будынкамі і лесам, а частка сястры Яніны Ямніцкій і маці Эміліі Ляжэнскай аплаціць грашыма па частках, згодна з рашэннем трацейскага суда. На такую прапанову не пагаджаюцца Яніна Ямніцкая і ад імя Эміліі Ляжэнскай – Багдан Шадурскі (Bohdan Szadurski) (матывуючы тым, што падзел ворнае зямлі і лугоў з’яўляецца не магчымым […]. Кошт усяго маёнтка Аранчыцы спадкаемцы ацэньваюць у 450 тыс. польскіх марак […].
Пастанова суда:
1) Ва ўласнасць Паўла Ляжэнскага прадаставіць палову ворнае зямлі і лугоў у маёнтку Аранчыцы, разам каля 200 дзесяцін, а менавіта: сам фальварак Аранчыцы з садам, ворнаю зямлёю каля фальварка і саду, цалкам ўрочышча “Санкаўшчызна”, “Загараддзе”, “Яміско”, палова ўрочышча “Севярын”, што прылягае да ўрочышча “Санкаўшчызна”, дзелячы яго папярок, і частка ўрочышча “Пянькі” і “Груд”, якія ляжаць па левым баку шашы Пружана-Запруды і палову зямлі пад лесам ва ўрочышчы “Яскаўшчызна “ў межах: з аднаго боку – зямлі Казіміра Трэмбіцкага, з іншае – Фелікса Стасевіча, з трэцяй – вёскі Альшаны, і з чацвёртае – другая палова гэтага ўрочышча;
Лугі ва ўрочышчах “Лаз”, “Глінкі”, “Мяжроўе”, “Засадзе”, частка ўрочышча “Пагоня” ад шашы да грэблі, якая ідзе ад урочышча “Груд” на фальварак, палову ўрочышча “Зімнік” у межах ад лесу маёнтака Аранчыцы ад зямлі Максіма Патапчука і Андрэя Васіліка, фальварка Дуброўка […] і частка ўрочышча “Плускі”, прылеглае да дарогі, якая ідзе ад шашы да гэтага ўрочышча праз “Груд” і будынкі: сядзібны дом, стайня для коней, каменная адрына, хлеў, стадоля і дом на 4 сям’і.
2) Ва ўласнасць Эміліі Ляжэнскай і Яніны Ямніцкай сумесна, пароўну кожнае, вылучыць другую палову ворнае зямлі і лугоў маёнтка Аранчыцы – разам каля 200 дзесяцін. […] Дарога, якая вядзе ад шашы да ўрочышча “Плускі” праз урочышча “Груд”, павінна быць пакінутая для агульнага карыстання ўладальнікам маёнтка Аранчыцы. Увесь лес маёнтка Аранчыцы па парычыне немагчымасці ягонага натуральнага падзелу застаецца ў агульным валоданні спадчыннікаў. […]
3) Фальварак Яніны Ямніцкай і Эміліі Ляжэнскай павінен быць пабудаваны на працягу 4-х рокаў ад сённяшняга дня, на аснове гэтага рашэння суда будынкі: флігель, карэтны будынак і дом на 4 сям’і – павінны быць перанесены на працягу гэтага тэрміна на месца, абранае ўласнікамі , і, акрамя таго, могуць з матэрыялу, узятага з яшчэ не падзеленага лесу, пабудаваць сябе стадолю, хлеў, каменную адрыну і сядзібны дом. Сродкі на перанясенне і рамонт старых будынкаў нясуць усе спадчыннікі разам: Павал Ляжэнскі ў адное палове сам, а Яніна Ямніцкая і Эмілія Ляжэнская ў другое палове разам […].
Чатырохгадовы тэрмін пабудовы фальварка спадчынніцам не можа быць павялічаны, на працягу якога спадчынніцы маюць права на агульнае выкарыстанне з Паўлам Ляжэнским, а менавіта: сядзібны дом, стадолю, каменную адрыну і палову саду, а пасля заканчэння тэрміну Яніна Ямніцкія і Эмілія Ляженская губляюць права на карыстанне будынкамі і садам […].
Такім чынам ўся маёмасць маёнтка Аранчыцы была падзелена паміж трыма бакамі.
Сын Паўла – Ежы (1906-1944) – юрыст і журналіст, жаўнер Арміі Краёвай, пакараны немцамі ў Варшаве.
У верасні-кастрычніку 1939 па прыходзе савецкіх войскаў маёнтак быў разрабаваны.
У 1943-м сядзібны дом згарэў дашчэнту, падчас драматычнага сутыкнення партызанскіх атрадаў пад камандаваннем капітана Войцэха Зьбілюта з нямецамі.
Унук Паўла – Цэзары (1930-2006) – пісьменнік і журналіст, доктар гуманітарных навук, падпалкоўнік польскае арміі, аўтар больш за 30 кніг, канслер “Międzynarodowej Kapituły Orderu Uśmiechu”.
Павал (леваруч), ягоны ўнук Цэзары (справа)
На Пружанскіх могліцах знаходзіцца сямейнае пахаванне гэтага роду:
——————————————————————-
Leżeńska Adela z d. Bogusz (ur. 1879 zm. 1939)
Leżeńska Jadwiga (zm. 1904)
Leżeńska Karolina z Pierzchalskich (zm. 20 II 1890; żyła lat 88)
Leżeńska Maria z d. Kwołek (ur. 1902 zm. 1996)
Leżeński Bolesław (zm. 1917)
Leżeński Ferdynand (zm. 1858)
Leżeński Ignacy (zm. 1830)
Leżeński Jerzy (ur. 1906 zm. 1944)
Leżeński Kazimierz (zm. 30 VIII 1860; żył lat 54)
Leżeński Paweł (ur. 1880 zm. 1945)
——————————————————————-
Krynicy:
Reviziya Kobrinskoj ekonomii 1563 r. Str. 178
brama.brestregion.com
andrzejkowicz.zgierz.eu
Muzeum Historii Fotografii w Krakowie
Л. Несцярчук “Замкi, палацы, паркi Берасцейшчыны” 2002 г.
rgia.su