Вечер встречи «Через годы, через расстояния»

Уважаемые выпускники!!!

Приглашаем вас 4 февраля 2017 года

на Вечер встречи «Через годы, через расстояния».

Ждём вас в 17.00 в ГУО «Линовская СШ».

 

Учителя и учащиеся ГУО «Линовская СШ»

Тайна сердца твоего

14 января зал Линовкого ДК был заполнен людьми. Такое бывает у нас редко.  Родители вместе со своими детьми пришли на рождественский спектакль “Тайна сердца твоего”, организованный церковью христиан веры евангельской “Ковчег Спасения” г. Пружан.

Перед спектаклем со словом к присутствующим обратился Бойко Эдуард Николаевич.

Тайна сердца твоего

Фрагмент спектакля “Тайна сердца твоего”

После спектакля детям раздавали подарки.

 

Выстава «Ад абака да камп’ютара»

На зімовых канікулах у ДУА «Ліноўская СШ» будзе працаваць выстава экспанатаў вылічальнай тэхнікі

 

На выставе будзе прадстаўлена больш за 70 экспанатаў.

Арганізатар выставы: настаўнік інфарматыкі Гук Аляксандр Іванавіч

Час працы:

3 – 6 студзеня 2016 года – з 9.00 да 13.00

Магчыма наведванне ў іншы час.

Тэлефон +375 33 6073623

Дараванне-2016. У Пружанах прайшла пятая цырымонія ўзнагароджання таленавітай моладзі

Пятая ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання адораных дзяцей раёна «Дараванне-2016». Героямі яе ў гэтым годзе сталі 83 «зорныя» дзяўчынкі і хлопчыкі. 70 з  іх вызначыліся асабіста, 13 — у ліку каманд. Сярод іх былі і нашы дзеці.

Нікіцюк Марыя, Жылінская Кацярына, Нікітчык Наталля Аляксандраўна. Ліноўская дзіцячая школа мастацтв.

Нікіцюк Марыя, Жылінская Кацярына, Нікітчык Наталля Аляксандраўна

Нікіцюк Марыя, Жылінская Кацярына, Нікітчык Наталля Аляксандраўна

Continue reading

Таццяна Аляхновіч: чакала сям’я і работа

Раённыя будні

На пытанне: «Ці свядома вырашыла жыць і працаваць у вёсцы?» — Таццяна Аляхновіч адказвае адмоўна. Да такога рашэння яе падштурхнулі жыццёвыя абставіны. У дзяўчыны пасля заканчэння Баранавіцкага каледжа лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці «эканаміст» былі спадзяванні застацца ў вялікім горадзе, знайсці добра аплачваемую работу. Але гэта аказалася не так проста. Ды і замуж выйшла за аднавяскоўца,  працяглы час знаходзілася ў адпачынку па догляду дзіцяці.

Continue reading

Аранчыцы

Аранчыцы

Аранчыцы (Orańczyce) – колішні маёнтак шляхецкага роду Ляжэнскіх на тэрыторыі Ліноўскае воласьці, Пружанскага павету, што на Палессі.

Сядзібны дом Ляжэнскіх быў прамавугольнае формы, з чатырохсхільным дахам, пабудаваны з лістоўніцы і спачатку меў 8 пакояў. У XIX ст. дом пашыраны: дабудавана кухня і яшчэ тры пакоі. Дом меў памер 7 на 20 метраў, быў пакрыты гонтаю. Ганак трымалі чатыры масіўныя цагляныя калоны. На заднім боку сядзібнага дому была шырокая, адкрытая веранда. Вакол знаходзіўся парк з памерамі 200 на 300 метраў з старажытнымі дрэвамі, фруктовым садам, рыбнымі стаўкамі, пляжам ўздоўж ручая і двума перасякальнымі алеімі, адна з якіх вяла да сядзібнага дому.

Сядзібны дом. 1915 рок

З боку паркавага фасада, 1915

Першую сядзібу збудавалі ў 1560 року тагачасныя ўладальнікі Аранскія, ад якіх атрымала сваю назву вёска Аранчыцы.

Урывак з кнігі 1563 року пры апісанні мяжы вёскі Лінова

У XVIII ст. маёнтак Аранчыцы ўжо належыў роду Ляжэнскіх.
Род Ляжэнскіх паходзіць з Мазовіі, заснавальнікам роду лічыцца Ян Ляжэнскі (Jan “Głowacz” Leżeński) – магнат гербу Наленч (Nałęcz), рыцар караля Уладзіслава Ягайлы, жыў да 1399. Сярод выбітных прадстаўнікоў гэтае сям’і былі біскупы, настаяцелі, каралеўскія сакратары, ваяводы і палкоўнікі, якія ваявалі ў імя Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага, змагаліся за свабоду і незалежнасць, бралі ўдзел у нацыянальных паўстаннях, бітвах падчас другое сусветнае вайны.

Аранчыцы таксама ўзгадваюцца ў 1726 року, як частка Пружанскае рымска-каталіцкае парафіі Шарашоўскага дэканату.

Першы вядомы ўладальнік маёнтку Аранчыцы быў Ігнат Ляжэнскі (Ignacy Leżeński), афіцэр паўстаньня Касьцюшкі. Ягоны партрэт з 1792-га у мундзіры паручніка гвардыі вісеў у Аранчыцах да 1939 року.
У Ігната Ляжэнскага і Юзэфы дэ Ромэр (Józefa de Romer) было 2 сыны: Казімір і Фэрдынанд.

Маёнтак на мапе 1856 року

Наступным гаспадаром маёнтку стаў Фердынанд Ляжэнскі (1794-1858). У сваю чаргу ў Фердынанда было 3 сыны: Севярын, Юльян і Баляслаў.

19 лютага 1864 року Севярын Ляжэнскі (Sewerin Leżeński) [1823 – 1893] быў арыштаваны за ўдзел у анты-расейскім студзеньскім паўстанні. Севярын, як і ягоны дзед Ігнат, таксама змагаўся за свабоду свайго краю.

Маёнтак на мапе 1890 року

Пасьля анты-расейскага паўстання 1863-1864 рокаў, у перыяд з 4 сакавіка 1864-га па 3 сьнежня 1871-га, частка зямельных надзелаў маёнтка Аранчыцы, што належала Фердынанду Ляжэнскаму, была выкупленая часоваабавязанымі сялянамі.

Севярын Ляжэнскі быў жанаты на Амеліі Крашэўскай, далёкай сваячцы пісьменніка Юзэфа Крашэўскага, якая ў якасці пасагу прынесла свайму мужу маёнтак Болкуны. З 1893-га і да пачатку 2-й сусветнай вайны Болкунамі валодала Зоф’я-Караліна Ляжэнская, дачка Севярына.

allea

Алея з ляшчыны ў сядзібным парку Аранчыцы. 1938

Пасля сьмерці Баляслава Ляжэнскага (Bolesław Leżeński) 18 ліпеня 1917, маёнтак “Аранчыцы” застаўся без гаспадара.

22 лютага 1922-га трацейскі суд, у складзе Тадэвуша Марачэўскага, Юзэфа Чарноцкага і Леанарда Выбраноўскага, разглядаў справу па падззелу маёнтка паміж жонкаю Баляслава – Эміліяй Ляжэнскай з Жансніцкіх (Emilia Rząsnicka) [1850 – 1932], сынам Паўлам Ляжэнскім (Paweł Leżeński) [1880 – 1945] і дачкою Янінай Ямніцкай (Janina Jamnicka) [1885 – 1943], які размяшчаўся на тэрыторыі гміны Лінова, Пружанскага павету, Палесскага ваяводзтва. Маёнтаку ў тыя часы належала значная доля зямлі, якая складала 800 дзесяцінаў, з якое 210 – ворнае зямлі, каля 210 – лугоў і блізка 480 дзесяцінаў лесу і падлеснае зямлі з будынкамі: сядзібны дом, запражная стайня, каменная адрына, хлеў, абора, стадоля, дом на 4 сям’і, флігель і стайня для экіпажаў.

Пэўны час спадчыннікі выкарыстоўвалі маёнтак сумесна, з-за чаго паміж імі ўзнікалі спрэчкі; для таго каб вырашыць спрэчныя пытанні вырашылі выйсці з сумеснай уласнасці шляхам падзелу, а паколькі не прыйшлі да ўзаемнае згодзы, звярнуліся ў трацейскі суд. Павал Ляжэнскі лічыць, што раздзел маёнтка парушыць яго гаспадарчую цэласнасць, прапануе пакінуць яму ў цэласнасці маёнтак з будынкамі і лесам, а частка сястры Яніны Ямніцкій і маці Эміліі Ляжэнскай аплаціць грашыма па частках, згодна з рашэннем трацейскага суда. На такую ​​прапанову не пагаджаюцца Яніна Ямніцкая і ад імя Эміліі Ляжэнскай – Багдан Шадурскі (Bohdan Szadurski) (матывуючы тым, што падзел ворнае зямлі і лугоў з’яўляецца не магчымым […]. Кошт усяго маёнтка Аранчыцы спадкаемцы ацэньваюць у 450 тыс. польскіх марак […].

Пастанова суда:
1) Ва ўласнасць Паўла Ляжэнскага прадаставіць палову ворнае зямлі і лугоў у маёнтку Аранчыцы, разам каля 200 дзесяцін, а менавіта: сам фальварак Аранчыцы з садам, ворнаю зямлёю каля фальварка і саду, цалкам ўрочышча “Санкаўшчызна”, “Загараддзе”, “Яміско”, палова ўрочышча “Севярын”, што прылягае да ўрочышча “Санкаўшчызна”, дзелячы яго папярок, і частка ўрочышча “Пянькі” і “Груд”, якія ляжаць па левым баку шашы Пружана-Запруды і палову зямлі пад лесам ва ўрочышчы “Яскаўшчызна “ў межах: з аднаго боку – зямлі Казіміра Трэмбіцкага, з іншае – Фелікса Стасевіча, з трэцяй – вёскі Альшаны, і з чацвёртае – другая палова гэтага ўрочышча;
Лугі ва ўрочышчах “Лаз”, “Глінкі”, “Мяжроўе”, “Засадзе”, частка ўрочышча “Пагоня” ад шашы да грэблі, якая ідзе ад урочышча “Груд” на фальварак, палову ўрочышча “Зімнік” у межах ад лесу маёнтака Аранчыцы ад зямлі Максіма Патапчука і Андрэя Васіліка, фальварка Дуброўка […] і частка ўрочышча “Плускі”, прылеглае да дарогі, якая ідзе ад шашы да гэтага ўрочышча праз “Груд” і будынкі: сядзібны дом, стайня для коней, каменная адрына, хлеў, стадоля і дом на 4 сям’і.

2) Ва ўласнасць Эміліі Ляжэнскай і Яніны Ямніцкай сумесна, пароўну кожнае, вылучыць другую палову ворнае зямлі і лугоў маёнтка Аранчыцы – разам каля 200 дзесяцін. […] Дарога, якая вядзе ад шашы да ўрочышча “Плускі” праз урочышча “Груд”, павінна быць пакінутая для агульнага карыстання ўладальнікам маёнтка Аранчыцы. Увесь лес маёнтка Аранчыцы па парычыне немагчымасці ягонага натуральнага падзелу застаецца ў агульным валоданні спадчыннікаў. […]

3) Фальварак Яніны Ямніцкай і Эміліі Ляжэнскай павінен быць пабудаваны на працягу 4-х рокаў ад сённяшняга дня, на аснове гэтага рашэння суда будынкі: флігель, карэтны будынак і дом на 4 сям’і – павінны быць перанесены на працягу гэтага тэрміна на месца, абранае ўласнікамі , і, акрамя таго, могуць з матэрыялу, узятага з яшчэ не падзеленага лесу, пабудаваць сябе стадолю, хлеў, каменную адрыну і сядзібны дом. Сродкі на перанясенне і рамонт старых будынкаў нясуць усе спадчыннікі разам: Павал Ляжэнскі ў адное палове сам, а Яніна Ямніцкая і Эмілія Ляжэнская ў другое палове разам […].

Чатырохгадовы тэрмін пабудовы фальварка спадчынніцам не можа быць павялічаны, на працягу якога спадчынніцы маюць права на агульнае выкарыстанне з Паўлам Ляжэнским, а менавіта: сядзібны дом, стадолю, каменную адрыну і палову саду, а пасля заканчэння тэрміну Яніна Ямніцкія і Эмілія Ляженская губляюць права на карыстанне будынкамі і садам […].

Такім чынам ўся маёмасць маёнтка Аранчыцы была падзелена паміж трыма бакамі.

last

Апошнія ўладальнікі Аранчыцы Адэля і Павал Ляжэнскія з унукам Цэзарыям. 1938

Сын Паўла – Ежы (1906-1944) – юрыст і журналіст, жаўнер Арміі Краёвай, пакараны немцамі ў Варшаве.

У верасні-кастрычніку 1939 па прыходзе савецкіх войскаў маёнтак быў разрабаваны.

У 1943-м сядзібны дом згарэў дашчэнту, падчас драматычнага сутыкнення  партызанскіх атрадаў пад камандаваннем капітана Войцэха Зьбілюта з нямецамі.

Унук Паўла – Цэзары (1930-2006) – пісьменнік і журналіст, доктар гуманітарных навук, падпалкоўнік польскае арміі, аўтар больш за 30 кніг, канслер “Międzynarodowej Kapituły Orderu Uśmiechu”.

66666666

Павал (леваруч), ягоны ўнук Цэзары (справа)

На Пружанскіх могліцах знаходзіцца сямейнае пахаванне гэтага роду:
——————————————————————-
Leżeńska Adela z d. Bogusz (ur. 1879 zm. 1939)
Leżeńska Jadwiga (zm. 1904)
Leżeńska Karolina z Pierzchalskich (zm. 20 II 1890; żyła lat 88)
Leżeńska Maria z d. Kwołek (ur. 1902 zm. 1996)
Leżeński Bolesław (zm. 1917)
Leżeński Ferdynand (zm. 1858)
Leżeński Ignacy (zm. 1830)
Leżeński Jerzy (ur. 1906 zm. 1944)
Leżeński Kazimierz (zm. 30 VIII 1860; żył lat 54)
Leżeński Paweł (ur. 1880 zm. 1945)
——————————————————————-

78987

Радавое пахаванне Ляжэнскіх, фота 2016 року

Krynicy:
Reviziya Kobrinskoj ekonomii 1563 r. Str. 178
brama.brestregion.com
andrzejkowicz.zgierz.eu
Muzeum Historii Fotografii w Krakowie
Л. Несцярчук “Замкi, палацы, паркi Берасцейшчыны” 2002 г.
rgia.su