Звесткі аб чыгунцы з Вікіпедыі
Пружанская чыгунка — вузкакалейная 600-мілімэтровая траса з Пружаныда Лінова, якая існавала ў першай палове XX стагодзьдзя. Працягласьць 13 км.
Збудаваная ў 1915 року падчас нямецкай акупацыі. Стала часткай вялізнай сеткі вузкакалеек працягласьцю 325 кілямэтраў скрозь Белавескую пушчу, прызначанае для вывазу вырубленага лесу і забітых жывёлаў.
За польскім часам належала PKP, даходзіла да Камянюкаў да 1922 року гэтая галіна большаю часткай разабраная). Праз Семянчу, Слабудку і фальварак Ізабелін, злучала места са станцыяй Лінова (цяпер Аранчыцы) на чыгунцы Берасьце – Баранавічы. Па ёй хадзіў маленькі цягнік з чатырох вагонаў.
Па ўварваньні Саветаў цягнік хадзіў ад вайсковага мястэчка Слабудка да Пружанаў. Расклад быў адвольны: машыніст мог спыніцца на любым хутары, схадзіць да знаёмай, выпіць паўжбану малака, вярнуцца і ехаць далей.
Зруйнаваная на пачатку 40-х рокаў, верагодна з пачаткам нямецкага ўварваньня. У 1940-41 роках вяліся працы па збудаваньні паўнафарматнай 750-мілімэтровае чыгункі Паўлавічы – Пружана, Белавежа, аднак з пачаткам вайны будоўля спыненая і не ўзнавілася.
Распоряжение министра железных дорог Польши от 8 марта 1926 года. Упоминается узкоколейная дорога Оранчицы – Пружаны
Материалы из источника: “Przewodnik po Polesiu” 1935
Чыгуначны вакзал у Пружанах. Здымак 1938 г.
Паравозік вузкакалейкі. Здымак з відэа на YouTube
Расклад руху цягнікоў па лініі Orańczyce – Prużana (Rozkład jazdy PKP) у 1938 року:
Упоминание о узкоколейке в журнале INZYNIER KOLEJOWY №7(71) за 1930 год
Узкоколейная железная дорога на картах
Брест-Литовская ж.д. На карте обозначены узкоколейка Линово – Пружаны и планируемая полноформатная железная дорога Павловичи – Пружаны – Беловеж. (от 06.1943 г.)