ЛЮДЗІ, ВЫ – …!
Трон у нас месца адпачынку многіх мясцовых і не толькі. Я часта выязджаю туды з трансіверам на т.зв. палявы выезд. Сам ці з дзецьмі. Дзякуй богу, апошнім часам там хоць чыста. Але сёння пры чарговай паездцы ў “палі” наткнуўся на непрыемнае відовішча. Continue reading
Са святам! З Днём настаўніка!
Першая нядзеля кастрычніка ў Беларусі – гэта Дзень настаўніка! Для кожнага прадстаўніка прафесіі, звязанай з навучаннем, гэтае свята – адзін з найбольш значных і ўрачыстых. У гэты дзень настаўніка прымаюць віншаванні ад сваіх выхаванцаў, якія дораць ім кветкі і падарункі, ладзяць канцэрты. Настаўнік – гэта не толькі чалавек, які навучае навукам але яшчэ і носьбіт духоўнасці і маральнага пачатку. Настаўнікі выконваюць асаблівую грамадзянскую місію – выхаванне маладога пакалення. Іх веды і вопыт, пераемнасць традыцый і наватарства ляжаць у аснове кожнай школы. Мы заўсёды вельмі патрабавальныя да сваіх настаўнікаў. Хочам, каб яны валодалі ўсёй паўнатой веды, былі тактоўныя і мудрыя, ветлыя і паблажлівыя. І, вядома ж, жадаем, каб наш настаўнік заўсёды быў у добрым настроі. Пра тое ж, што настаўніку патрэбна наша асабістая падтрымка, часцяком забываем … Але сёння хочацца пажадаць усім настаўнікам добрага здароўя, міру, дабрабыту. А таксама нястомнага пошуку ісціны і веды, паразумення ў калектыве і ўдзячных, дапытлівых вучняў!
Ведаеце, хто з’яўляецца аўтарам скульптурных кампазіцый на тэрыторыі дзіцячага садка «Антошка»? Знаёмцеся: рамеснік Аляксандр Кійко
Яшчэ некалькі гадоў таму ў Аляксандра Аляксандравіча Кійко было зусім іншае жыццё. Галоўнымі кампанентамі яго былі моцнае здароўе і служба ў Следчым камітэце з перспектывай кар’ернага росту. Але лёс вырашыў унесці занадта рэзкія змены ў гэтыя пазіцыі. З-за нечаканай хваробы мужчына быў камісаваны. А гэта значыць, вымушаны быў вучыцца жыць па-іншаму і ў новым амплуа. Балазе, сям’я падтрымала ўсе яго пачынанні.
Працаўнік, чыгуначнік, салдат… Галіна Ільяшэвіч з Лінова ўспамінае бацьку Івана Лявонцьевіча Мароза, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны
Дзень 14 жніўня для ліноўскага кветкавода Галіны Іванаўны Ільяшэвіч заўсёды напоўнены асаблівым сэнсам. У гэты дзень нарадзіўся яе бацька, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Лявонцьевіч Мароз, якому сёлета споўнілася б 95 гадоў.
Жанчына дастае з шафы скрыначку і паказвае нам узнагароды, якія ў свой час заслужыў дарагі яе сэрцу чалавек. Баявыя медалі, ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэн Леніна, Знак «Ганаровы чыгуначнік», ордэн Айчыннай вайны II ступені…
«Сусвет флоры – гэта маё прызванне». Сядзіба Галіны Ільяшэвіч у аг. Лінова патанае ў кветках ад вясны да восені
Сядзібу Галіны Іванаўны Ільяшэвіч, што знаходзіцца па вуліцы Школьнай у аг.Лінова, ведаюць усе жыхары аграгарадка і не толькі. Людзі сюды спяшаюцца, каб набыць якасную расаду агародніны, а заадно палюбавацца на дом, які патанае ў кветках ад вясны да восені. Нават узімку тут радуе вока рознае экзатычнае вечназялёнае кустоўе.
Да Дня чыгуначніка: сяброўства мацней за метал
Сучасны будынак чыгуначнай станцыі штодня сустракае і праводзіць сотні пасажыраў на захад ці на ўсход. Для кожнага з нас гэта ўсяго некалькі імгненняў жыцця. Але ёсць людзі, якія праводзяць на чыгунцы не адзін дзясятак гадоў. Дзякуючы іх намаганням, мы можам у любы час адправіцца ў падарожжа. Прыбываюць на станцыю або праходзяць міма сотні вагонаў з грузамі для вытворчасці або для напаўнення паліц магазінаў.
«УЛАДАР СЯЛА» ПРУЖАНШЧЫНЫ
У суботу прайшлі раённыя спаборніцтвы сярод жыхароў сельсаветаў
У мінулую суботу (12.06.2021) на базе Лядовага і Воднага палацаў прайшлі раённыя спаборніцтвы сярод жыхароў сельсаветаў. У мерапрыемстве прыняло ўдзел 12 каманд, якім трэба было паказаць свае спрыт і моц у шасці відах спорту — дартсе, стрытболе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, армрэстлінгу, плаванні і настольным тэнісе.
Па выніках набраных прызавых месцаў «золата» раённых спаборніцтваў з адпаведным кубкам атрымала каманда Мокраўскага сельсавета. Зусім нямнога саступілі ім вясковыя спартсмены з Ліноўскага (2-е месца) і Пружанскага (3-е месца) сельсаветаў.
Апошнія каментары