Частка габрэйскай мацевы знойдзеная ў в. Аранчыцы 12.07.2022 г.
Верх, правая частка і ніз пліты адбітыя. Дзякуй добрым людзям за пераклад “пані Ітка, дачка пана… памёрла 21га …”
Частка габрэйскай мацевы знойдзеная ў в. Аранчыцы 12.07.2022 г.
Верх, правая частка і ніз пліты адбітыя. Дзякуй добрым людзям за пераклад “пані Ітка, дачка пана… памёрла 21га …”
У аграгарадку Кабылаўка ў суботу, 4 чэрвеня, пяць маладых сем’яў, якія пражываюць на тэрыторыях сельсаветаў раёна, змагаліся за званне «Уладар сяла».
На стадыёне раскінуліся падвор’і сем’яў Ігнацьевых, Кобакаў, Люкевічаў, Зуйкевічаў і Ліцкевічаў. Не паўтараліся паміж сабой ні адно. Гэта былі свае маленькія ўтульныя візітоўкі, арыгінальна аформленыя.
Маладыя сем’і праявілі сябе ў самых разнастайных конкурсах, паказалі кулінарныя, гаспадарчыя, творчыя і спартыўныя здольнасці, а таксама праявілі спрыт і кемлівасць.
У выніку ўпартай барацьбы першае месца дасталося сям’і Кобакаў (Мокраўскі сельсавет), другое здолела заваяваць сям’я Люкевічаў (Ліноўскі сельсавет), а трэцяе дасталося сям’і Зуйкевічаў (Ружанскі сельсавет).
9 Мая – сапраўды знакавы дзень, які аб’ядноўвае бацькоў, дзяцей і ўнукаў. Гэты дзень пакланення перад подзвігам ветэранаў, іх мужнасцю, адвагай, згуртаванасцю. Свята выклікае асаблівае пачуццё ў кожнага з нас. Гэта і гонар за бяспрыкладны подзвіг народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і вялікая радасць, і несціханы боль. Перамога дасталася нам дарагой цаной – мільёны абаронцаў Айчыны не вярнуліся з палёў бітваў.
Сёння мы нізка схіляем галовы перад памяццю тых, хто загінуў, жадаем здароўя тым, хто выжыў і знаходзіцца побач з намі. Усё менш сярод нас ветэранаў, але ўсё мацней кожны з нас адчувае асабістую датычнасьць гэтаму Вялікаму Дню Перамогі – праз памяць аб загінуўшых сваяках, праз апавяданні ветэранаў пра гераічныя бітвы, праз разуменне асабістай адказнасці за лёс Радзімы.
Пружанскія навіны
23 февраля – это день тех, кто носит погоны, тех, кто носил их когда-то или будет носить их в будущем. Этому празднику был посвящён вечер-чествование «Дом, в котором ждут солдата», подготовленный Линовской сельской библиотекой. На вечере прозвучал рассказ об истории праздника Дня Защитника Отечества, затронули тему Великой Отечественной войны и войны в Афганистане. Но самым главным это были рассказы о ребятах-земляках, которые проходят срочную службу в рядах Вооруженных Сил Республики Беларусь. На вечер-чествование были приглашены родители солдат. Continue reading
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
П. Панчанка
Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
З Новым 2022 годам!!!
Сябры мае! Віншую вас
З найлепшым святам – Новым годам!
Хай новы дзень і новы час
Змяце ў мінулае нягоды!
Дазвольце шчыра пажадаць,
Каб вам у вокны ззяла сонца,
А ў вашы сэрцы благадаць
Лілася ліўнямі бясконца!
Каб зоркі падалі ў руку,
А на стале было да хлеба.
І каб хапала ў кашальку
На ўсе надзённыя патрэбы.
Хай будзе ў сем’ях вашых мір,
І разуменне, і пяшчота –
Калі любоў – не страсці вір –
Дух акрыляе у турботах!
Дай Бог здароўя вам збанок
І поўны келіх весялосці,
Каб не зваліла стома з ног,
Пакуль да вас даедуць госці!
Жадаю ўдачы вам, святла,
Дабра, спакою, мудрай згоды –
Каб радасць шчыраю была!
Жывіце ў шчасці! З Новым годам!
Апошнія каментары