Пасля вызвалення Заходняй Беларусі ў в. Лінова пачала працаваць  “Ліноўская сямігадовая беларуская школа”. Першы дырэктар школы Павук Антон Іліч – родам з вёскі Шані. Яшчэ пры царскай ўладзе ён закончыў Свіслачскую настаўніцкую семінарыю і двухгадовыя матэматычныя курсы ў Вільне.

У 1915-1916 гадах А.И.Паук быў з сям’ёй на Смаленшчыне ў эвакуацыі У 20-х вярнуўся на радзіму і займаўся будаўніцтвам будынка школы, але настаўнікам не працаваў. Да 1939 г. займаўся хатняй гаспадаркай. Толькі пасля ўсталявання Савецкай улады вярнуўся да выкладчыцкай працы.

Ліноўская сямігадовая школа працавала да пачатку Вялікай Айчынай вайны 1941-1945гг. У самым пачатку вайны тэрыторыя Ліноўскага сельскага савета была захоплена фашыстамі.

Сваю дзейнасць школа ўзнавіла в 1944 годзе пасля вызвалення ад акупантаў. Дырэктарам зноў стаў Павук Антон Іліч. Другім дырэктарам школы быў Коласаў І.П. Праз некалькі гадоў (1949 год) яго змяніў Захарчанка Аляксандр Пятровіч

sz-lschool

У 1951 годзе была адкрыта Ліноўская вячэрняя школа. У 1958 годзе побач з будынкам, дзе былі школьныя класы пачалося будаўніцтва новай фізкультурнай залы і майстэрні.

lschool-starz1-13

 Фота фізкультурнай залы і майстэрні 1959 г. (з асабістага архіва Патапчука І.М.)

У 1960 годзе на педагагічным савеце школы было вырашана сваімі сіламі расшырыць будынак. Да дня адкрыцця XXII з’езда партыі (1961 г.), працуя пасля урокаў настаўнікі і вучні завершылі будаўніцтва і адсвяткавалі наваселле. Новы будынак школы прыняў навучэнцаў у 1964 годзе. Ён быў пабудаваны за год.

vas-school-1


 

Фатаграфіі з асабістага архіва Патапчук Івана Макімавіча. Фатаграфаваў і рабіў здымкі асабіста сам.

19potapchuk 25potapchuk 1potapchuk 2potapchuk 4potapchuk 5potapchuk

6potapchuk 7potapchuk 8potapchuk 9potapchuk 3potapchuk 10potapchuk 11potapchuk 12potapchuk  14potapchuk 15potapchuk 16potapchuk 17potapchuk 18potapchuk  20potapchuk 21potapchuk 22potapchuk 23potapchuk 24potapchuk 13potapchuk 26potapchuk 27potapchuk