Апошнія каментары
Flag Counter

Паэту-пчаляру Міколу Папеку ў «справе карагоду» змянілі статус з падазраванага на абвінавачанага

Новы час online

Антось Лашкевіч

Пра гэта стала вядома з уласных крыніц інфармацыі.

Сам Мікола Папека пацвердзіў: «Так, сёння ў Следчым камітэце Ленінскага раёна Брэста. Дакументы былі па-руску, дык запатрабаваў перакладу. Да пятніцы 19 лютага падрыхтуюць, буду знаёміцца, з адвакатам».
Са слоў спадара Папекі, адвакат у яго валодае беларускай мовай у поўным аб’ёме. «Для Брэста гэта рэдкасць вялікая, каб людзі з праваахоўных структур, суддзі, пракурорскія работнікі ўжывалі нашу мову. Неяк дзіўна, усё-ткі абласны цэнтр, 330 тысяч насельніцтва, і такі катастрафічны стан у выкананні гэтай часткі беларускай Канстытуцыі».

Мікола Папека — індывідуальны прадпрымальнік з Лінова каля Пружан. Мае пасеку пчол. Вядомы таксама як краязнаўца і паэт. Заснаваў сваю Мядовую прэмію. 16 кілаграмаў мёду ўручаў беларускім і замежным літаратарам ужо 19 разоў.
Суды па «справе карагоду» ідуць цяпер у Брэсце. 13 верасня 2020 года пасля таго, як грамадзянам перакрылі доступ на плошчу Леніна, дзе пратэстоўцы супраць скандальных прэзідэнцкіх выбараў збіраліся раней, яны рушылі цэнтральнымі вуліцамі да скрыжавання праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў і там перакрылі рух транспарту. У цэнтры скрыжавання зладзілі карагод, танцавалі і спявалі. Праваахоўнікі разагналі пратэсную акцыю пры дапамозе вадамёта.
Абвінавачаных у справе некалькі дзясяткаў. Яны падзеленыя на тры групы. Людзей вінавацяць паводле артыкула 342 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь («Дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Паводле ўласнай інфармацыі, дзяржаўныя абвінаваўцы ў судах патрабуюць ад паўтара да двух
гадоў так званай «хіміі» — абмежаванне волі з накіраваннем або без (так званая «хатняя хімія») у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Першыя прысуды суддзя раённага суда Ленінскага раёна Брэста Святаслаў Каліна мае агучыць 25 лютага аб 11-й гадзіне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Подтвердите, что Вы не бот — выберите человечка с поднятой рукой:

Падпісацца на RSS

Калі ласка, увядзіце email адрас:

Delivered by FeedBurner

Рубрыкі сайта
Архівы
Ритуальная фурнитура
Музей истории вычислительной техники
Ліноўская СШ
budzima-by
МОВА НАНОВА
ПРОЕКТ ОБЩЕСТВЕННОГО МОНИТОРИНГА ВОЗДУХА БЕЛАРУСИ