Аранчыцы
Аранчыцы-наша сяло дарагое
Люблю я цябе, усім сэрцам люблю,
Я з самага дзяцінства, з малку
Люблю, калі змрок засцілае зямлю.
Мне люба тут усё: і птушыныя спевы,
І звон у царкве, і гудкі паяздоў.
Люблю, як вясной зелянеюць пасевы,
Як крочаць жанчыны з суніц і грыбоў.
Люблю, калі ўвосень жаўцее бярозка,
Люблю, калі ў вырай ляцяць жураўлі…
Расці, багацей, наша родная вёска,
Каб нашы ўнукі жылі, шчасліва раслі.
Т.Ф.Пушко (жыхарка в.Аранчыцы)

АБ ПАХОДЖАННІ НАЗВЫ ВЁСКІ.

Яшчэ з часоў валадарання караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта Аўгуста I Старога і каралевы Боны на аранчыцкіх землях асеў род Аранцаў, якія заклалі тут зямельны маёнтак і сад, у 1560г. пабудавалі сядзібны дом, а ў 1564г. узвялі царкву. Ад іх прозвішча мясцовасць набыла назву Аранчыцы.

Захаваліся некаторыя звесткі аб гісторыі ўзнікнення і назвы вёскі Аранчыцы мясцовых старажылаў вёскі Патапчук Ульяны 105 год і Зуя Сідара 93 года (запіс зроблены з іх слоў ў 1955 годзе):
,, Когда точно наша деревня стала называться Оранчицы, я не знаю.  Но я расскажу Вам одну историю.

Когда-то на месте деревни стояли дремучие леса, в которых было много зверей. Эти леса принадлежали пану Оранчицкому. И вот однажды пан охотился в этих лесах. Дело было к вечеру, и пан решил заночевать в лесу. Свою опочивальню он решил разместить под огромным дубом. И ночью ему приснился сон, что на этом месте он обязан построить церковь. Говорят, что если разобрать порог нынешней церкви, то под ним будет находится пень этого дуба. Но эта церковь, новая, которая стоит сейчас, была построена не паном Оранчицким, а батюшкой Станкевичем уже при Советской власти. Мы не знаем. Была ли построена та церковь, но что она начиналась строиться — это точно. Об этом свидетельствуют постройки, которые принадлежали строителям и располагались на месте теперешних домов Куша Василия Ивановича и Пуховского Петра Николаевича. Первое селе­ние и получило название от имени помещика.
Деревня Оранчицы раньше называлась Оранчики. Но впоследствии чередование «к» и «ц» она стала называться Оранчицами.»


У 1987 вёска Ліновачка злілася з вёскай Аранчыцы і сталі адным населеным пунктам.