НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ ГУРТ «БАБІНА ЛЕТА»

013

Народная творчасць… Народная песня…

Як збяднела б наша зямля, наша духоўнасць без усяго таго прыгожага, што створана народнымі талентамі, такімі, як удзельнікі фальклорных груп.

Калектыў “Бабіна лета” Аранчыцкага Дома фальклору добра ведаюць у раёне і вобласці. І нязменна, дзе б ні выступалі жанчыны: перад аднавяскоўцамі, на раённым свяце, у працоўных калектывах — заўседы гледачы цёпла іх сустракаюць, радасна і шчыра ўзнагароджваюць апладысментамі.

Гісторыя калектыву пачалася шмат гадоў назад. Спачатку пры птушкафабрыцы быў створаны хор, потым, калі ён перестаў існаваць, вакальная група. Летам 1989 года да яе далучыліся яшчэ некалькі мясцовых жанчын і падрыхтавалі праграму з народных песен да свята «Купалле». Першы блін, як кажуць, быў не комам…

І 12 жанчын аб’ядналіся ў адзіны калектыў. Назву знайшлі адразу — “Бабіна лета”. У ёй добра спалучаецца смутак і пясчота аб мінулым, маладосці, надзеі і спадзяванні на будучае, успаміны пра каханне, разважанні пра жаночую долю…

Для стварэння калектыву спатрэбілася нямала творчых сіл, вялікай энергіі, захаплення і любові да народнай творчасці Таццяны Філіпаўны Пушко — кіраўніка групы. Пастаянную падтрымку ўдзельніцы каллектыву знаходзяць ў загадчыцы клуба Яўгеніі Васілюк.

Жанчынам, безумоўна, бліжэй песня, у якой спяваецца аб жаноча; долі, каханні. Але не адзін толькі сум нясе беларуская песня, у яе шмат вяселага, іскрыстага гумару. Дарэчы, усе песні выконваюгіца на мясцовым дыялекце.

Спяваюць жанчыны без суправаджэння, а гучаць іх галасы злітна і зладжана, таму што песня л’ецца з душы.

3 працягам часу калектыў набыў арыгінальнае, толькі яму належачае гучанне, сваю манеру выканання, а дасканала адабраныя творы склаліся ў цудоўную канцэртную праграму, па дастойнасці ацененую слухачамі.

Калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. З’яўляецца пастаянным удзельнікам раённых і абласных свят, канцэртаў, неаднаразова выязджаў у Рэспубліку Польша. Прыняў удзел у тэлеперадачы «Перазовы» абласнога тэлебачання (1996 г.), мясцовы абрад «Каравай» запісаны на рэспубліканскім тэлебачанні (1998 г.). Праграмма гурта неаднаразова трансліравалася на раённым радыё. У 2002 годзе калектыў атрымаў званне — народны.

Сёння гэта стабільны, творчы калектыў, які вядзе вялікую работу па адраджэнню, захаванню і прапагандзе песеннага фальклору сярод насельніцтва раёна.


Матэрыял з энцыклапедыі «Энциклопедия народных фольклорных коллективов беларуси»

enf