Драўляны будынак былога касцела ў в. Лінова (Кароткая гістарычная даведка)

У беларускай мастацтвазнаўчай літаратуры звесткі пра храм даволі супярэчлівыя і заблытаныя. Гэтае датычыць як датыроўкі, так і ацэнкі архітэктурных асаблівасцяў помніка. Беларускамоўны том «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі», прысвечаны Брэскай вобласці, датуе будынак першай паловай ХІХ ст. Але ў рускамоўным варыянце таго ж тому касцел «амаладзілі» на стагоддзе, пазначыўшы ягонае будаўніцтва пачаткам ХХ ст. Прыкладна тая ж дата фігуруе ў акадэмічнай «Гісторыі беларускага мастацтва». У гэтых выданнях храм залічаны да помнікаў драўлянага дойлідства з элементамм неа(ці псеўда)-готыкі. Адным з галоўных «неагатычных» элементаў у вобліку касцела даследчыкамі прызнаецца высокі выгнуты гонтавы дах. Акрамя гэтай, даволі спрошчанай ацэнкі помнкіа, у ягоных апісаннях тыя ж крыніцы, дублюючы адна адну, зазначаюць, што гэта адназрубная пабудова — у той час як на самой справе яна двухзрубная.

У помніка больш складаны лес. Гэта вынікае з трохі ўважлівейшага знаемства з ім (нават без архіўных доследаў).

Мясцовыя старажылы ведаюць, што касцел у Лінове не будаваўся, а некалі быў перанесены з Аранчыцаў. Пацьверджанне гэтага факту знаходзім у краязнаўчым нарысе, прысвечаным Палессю, што пабачыў свет на польскай мове у 1936 г. У гэтым выданні на старонцы 125 змешчаны фотаздымак, на якім відаць мураваная праваслаўная царква ў Аранчыцах (пабудаваная на пачатку ХХ ст.), а поруч з мураванай — драўляны будынак «старой вуніяцкай царквы» (як згадана ў надпісу пад фотаздымкам).  Выява былой вуніяцкай царквы не вельмі выразная. Але яе дастаткова, каб сцвярджаць, што гэтая царква і ліноўскі касцел — адзін і той жа будынак. Тыя адрозненні, якія існавалі паміж імі ў знешнім (а можа і ва ўнутраным) выглядзе, тлумачацца альбо большай дагледжанасцю храма у час ягонага знаходжання у Аранчыцах, альбо зменамі, што маглі адбыцца ужо пасля пераносу помніка па новае месца.

 

 

kostel

 

opc2

 

Пасля пабудовы новай мураванай праваслаўнай царквы ў Аранчыцах, драўляны будынак былой унияцкай царквы аддалі каталікам. Вернікі разабрал і яго, перанеслі і зноў склалі ў недалекім Лінове, але ўжо як каталіцкі храм. Пісьмо ад 27.XII.1933 г. падцвярджае гэты факт.

blagpismo

 

Апошнія старонкі гісторыі помніка на памяці нашых сучаснкіаў — ен падзяліў лёс іншых шматлікіх святыняў Беларусі, зрабіўшыся ахвярай ваяўнічага атэізму, абыякавасці і нядбайнасці.

Тое, што ліноўскі касцел даўней быў вуніяцкай царквой, робіць больш праўдзівай даціроўку першага выдання «Збору помнікаў…». Больш таго, архітэктурныя асаблівасці храма дазваляюць аднесці пачатак яго існавання, да другой паловы ХVІІІ ст. Падобны выгляд, напрыклад, мелі некаторыя драўляныя цэрквы Брэшчыны таго ж перыяду і класіфікацыі (адна-двухзрубныя падоўжана-восевай кампазіцыі) — у весках Хатынічы Ганцавіцкага і Ялава Пружанскага раёнаў.

Былы касцел у Лінове — помнік драўлянага дойлідства ХVІІІ ст., які увасобіў традыцыі культавага будаўніцтва Беларусі, што склаліся на працягу стагоддзяў. Тая «неаготыка»,якую нашыя даследчыкі бачаць у архітэктуры касцела, знаходзіцца цалкам у межах гэтай традыцыі, бо пачаткі свае яна бярэ з тых самых «гатычных» часоў.

На сёнішні дзень разбураны, з прычыны, што ён знаходзіўся ў аварыйным стане і нажаль не знайшліся людзі і сродкі для яго аднаўлення. З мэтай таго, што магч<span lang=»ru»>ы</span>ма прыйдзе час, калі мы будзем справамоцныя аднавіць яго, маясцовыя ўлады ўсёж&nbsp; паклапаціліся пра замеры (зроблены ГМП «БРЕСТРЕСТАВРАЦИЯПРОЕКТ» у 1995 годзе) і відыяздмкі гэтай вельмі прыгожай спаруды.


Касцёл.  Здымак зроблены ў 1991 г.

kostel1991

 


 

Падмурак былога касцёла. Здымак зроблены 28.07.2013 г.

kostelfund


Па матэрыялам кнігі А.І.Лакотка «Драўлянае сакральна-мануметальнае дойлідства Беларусі»

…. У сярэдзіне 30-ых гадоў узводзіцца драўляны безвежавы касцёл у вёсцы Лінова Пружанскага раёна. Гэта мадэрнісцкая інтэрпрэтацыя старадаўняга бязвежавага каталіцкага храма. Высокі і стромкі псеўдагатычны дах, кансольны вынас шчыта, надаюць абліччу помніка налёт экзотыкі і рамантызму. …

kostel2
… Двухзрубавы храм завершаны высокім стромкім дахам, крыху паднятым каля завесаў. Высокі франтон кансольна вынесены над плоскасцю галоўнага фасада. Дах над апсідай крыху ніжэйшы, з характэрнымі валмавымі схіламі. Высокі стромкі дахвылучаецца унікальнай кроквнай канструкцыяй, якая забяспечвае яго ўстойлівасць. ….


 

Здымак 1964 года (24 мая). Здымак з асабістага архіва Патапчука І.М. в. Аранчыцы

Выгляд на в. Лінова з маста праз чыгунку. Уделечыні бачны дах касцёла.

kostel64