1915 г.

101157

Фотаздымкі з сайта MUZEUM HISTORII FOTOGRAFII w KRAKOWIE


Старадаўняя сядзіба, радавое гняздо Ляжэнскіх

Радавое гняздо Ляжэнскіх

Яшчэ  з часоў уладарання караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта I Старога і каралевы Боны на аранчыцкіх землях асеў род Аранцаў, якія заклалі тут маёнтак і сад. У 1560 г. яны пабудавалі сядзібны дом, а ў 1564 г. — уніяцкую царкву. Ад іх прозвішча мясцовасць набыла назву Аранчыцы. Пасля Аранцаў маёнтак перайшоў да роду Іжыцаў. Адна са спадкаемніц з гэтай лініі Юзэфа Дэрамер (1776— 1852) была замужам за Ігнаціем Ляжэнскім і прынесла Аранчыцкі маёнтак у якасці пасагу.

Радавое гняздо Ляжэнскіх
Ігнацій Ляжэнскі быў вядомай асобай у акрузе, патрыётам сваёй Бацькаўшчыны. У час нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. ён стаў пад штандары генерала Андрэя Тадэвуша Касцюшкі і ваяваў побач са сваім земляком у чыне паручніка пяхоты. Яго партрэт у ваенным мундзіры гвардзейца пяхоты вісеў у пакоях Аранчыцкага сядзібнага дома аж да 1939 г. У всрасні 1939 г. дом быў абрабаваны, а партрэт знішчаны. Жонка Ігнація Юзэфа была пахавана на каталіцкіх могілках у Пружанах.

Пасля Ігнація па спадчыне Аранчыцкім дваром валодалі Фердынанд (1794—1858), Баляслаў (памёр у 1917 г.) і Павел (1880— 1945) Ляжэнскія. ГІавел Ляжэнскі  быў апошнім гаспадаром маёнтка. Яго сын Ежы (1906— 1944), юрыст, пісьменнік, публіцыст, служыў у Арміі Краёвай і быў расстраляны немцамі ў Варшаве ў 1944 г. Унук Ежы Цэзарый Ляжэнскі (1930 года нараджэння) — вядомы польскі пісьменнік, аўтар 30 аповесцей і кніг, абраны прэзідэнтам адзінага ў свеце Міжнароднага капітулу ордэна ўсмешкі.

Сядзібны дом у Аранчыцах быў невялікім будынкам памерам 7×20 м, у плане меў форму выцягнутага прамавугольніка. Пабудаваны з дрэва, на цагляным невысокім падмурку, меў адзін паверх, высокі чатырохсхільны вальмавы дах, накрыты гонтай, і 2 дахавыя паўкруглыя акенцы.

Радавое гняздо Ляжэнскіх

Цэнтральны фасад будынка быў вылучаны невялікім порцікам на чатырох масіўных квадратных у планс мураваных калонах, на якія абапіраўся трохвугольны шчыт. У XIX ст. з правага боку дома было прыбудавана крыло. Бэлькі, якія падтрымлівалі столь, былі з лістоўніцы, якая вельмі доўга захоўвала добры стан. У сталовай бэлькі былі выгнутыя з часоў расійска-шведскай вайны, калі на гары дома хавалі ад вайсковых рэквізіцый збожжа.

plan doma

Сядзібны дом быў спалены партызанамі ў канцы вайны. На месцы, дзе існаваў Аранчыцкі двор, засталіся рэшткі пейзажнага парку. Колішні парк меў плошчу 5 га, стары сад, некалькі рыбных ставоў, пляж, каналы. алеі. Уязная алея была абсаджана ліпамі, таполямі, бэзам. У склад палацава-паркавага ансамбля ўваходзіла шэраг гаспадарчых пабудоў: сыраварня, абора, стайня, лямус, студня і інш. Перад парадным ганкам мясцілася вялікая кветкавая клумба.

Радавое гняздо Ляжэнскіх

На сённяш ні час тэрыторыя колішняй сядзібы часткова забудавана індывідуалыіымі дамамі, застаўся каскад аплыўшых і занядбаных сажалак, рэчышча рэчкі, старыя дрэвы вярбы ломкай, іншыя адзінкавыя дрэвы мясцовых парод. Рэшткі сядзібы патрабуюць узяцця на ўлік і пад ахову дзяржавы.

Побач з колішняй сядзібай размешчана Крыжаўзвіжанская царква, пабудаваная ў 1904 г.

 Л.М.Несцярчук, «Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў», Мінск, Белта, 2002 г. ст. 274,275


Гiстарычная брама № 1 (21) 2003 г  Род Ляжэнскіх на Беларусі

Аранчыцы