Свой пачатак прадпрыемства пачало ў 1966 годзе з птушкафермы ў складзе саўгаса «Ліноўскі»

Але звернемся да вытокаў. У калгасе «30 год БССР», акрамя звычайных для іншых гаспадарак галін вытворчасці — раслнаводства і жывёлагадоўлі, была яшчэ адна — птушкагадоўля. На вольным утрыманні ў калгасе было 24,5 тысячы галоў птушкі, а дакладней, курэй. У тым ліку 10,5 тысячы кур-нясушак, ад якіх у 1966 годзе было атрымана 698 тысяч штук яек. У гэтым жа годзе было рэалізавана 17 тон курынага мяса. Старшынёй калгаса «30 год БССР» быў Вінаградаў Барыс Іванавіч.

На падставе загаду Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР ад 17 красавіку 1965 года №114-к, 23 красавіка 1965 калгас «30 год БССР» рэарганізуецца ў саўгас «Ліноўскі» Брэсцкага трэста «Заготскототкорм». Дырэктарам саўгаса «Ліноўскі» прызначаецца Макарэвіч Мікалай Іванавіч. Ён працаваў у калгасе «30 год БССР» галоўным аграномам.

 


1. Першы дырэктар птушкафабрыкі ДЗЕЦКІН Фелікс Канстанцінавіч. 1966 — 1972 гг.


1966 год стаў пераломным для гаспадаркі. Напачатку 1966 года было прынята рашэнне аб узбуйненні птушкавытворчасці. На падставе загаду Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР ад 31 студзеня красавіка 1966 №43 «Аб разузбуйненні некаторых саўгасаў» утвараецца саўгас «Аранчыцкі». Першы дзень лютага 1966 года лічыцца днём нараджэннем прадпрыемства.

Приказ по спецсовхозу «Линовский» от 10-го февраля 1966 года.

Да саўгаса «Аранчыцкі» пераходяць: брыгада №2 в. Варотнае, птушкаферма в. Аранчыцы (5 птушнікаў, кармацэх, складскія памяшканні), брыгада №3 в. Аранчыцы. Дырэктарам саўгаса «Аранчыцкі» стаў Дзецкін Фелікс Канстанцінавіч.

orp_decekinn

 Дзецкін Фелікс Канстанцінавіч

3 успамінаў першага дырэктара Фелікса Канстанцінавіча Дзецкіна: У той час на месцы сучаснай птуштафабрыкі стаяў адзін птушнік. Побач з ім будаваліся яшчэ адзін птушнік, кармацэх і драўляны склад. Куры знаходзіліся на вольным утрыманні. Усяго ў той час было ў нас каля трох тысяч птушак. Пасля праведзенай выбракоўкі засталося 15 соцень. Даглядалі іх чатыры чалавекі. Куры неслі яйкі, дзе хацелі, а работнікі з кошыкамі хадзілі і збіралі «ўраджай». Практычна ўсё трымалася на ручной працы».

У ДАЛЕЙШЫМ развіцці прадпрыемства вялікую ролю адыграла пастанова ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР «Аб арганізацыі вытворчасці яек і мяса птушкі на прамысловай аснове». Дзякуючы выдзеленым сродкам, менш чым праз год на тэрыторыі птушкафермы ўжо размяшчаліся пяць птушнікаў, кармацэх, складскія памяшканні.

Колькасць пагалоўя павялічылася да 25 тысяч, за год было атрымана 698 тысяч яек і 17 тон курынага мяса. Галоўнымі спажыўцамі гэтай прадукцыі былі Пружаны і Брэст.

3 цягам часу наладжаны пастаўкі і ў Ленінград. Распачата будаўніцтва жылля для работнікаў прадпрыемства.

У станаўленні птушкаводства ў нашым раёне значны ўкпад унесл і П. М. Кульгаўчук, Ю.М.Афанасьева.

Птушкаводства краіны не стаяла на месцы, амаль штогод укараняліся новыя тэхналогіі: птушку сталі ўтрымліваць у клетках, што павысіла яйканоскасць, замест кошыкаў у выкарыстанні з’явілася спецыялізаваная тара, якая без змяненняў дажыла і да нашых дзён, і шмат іншага.

op_iaiza_1

1969 год. На фабрыцы ўпершыню з‘явіліся латкі для яек.

Але дырэктару саўгаса «Аранчыцкі» даводзілася думаць не толькі пра птушку. У гаспадарцы было 1400 гектараў ворыва, дзве фермы буйной рагатай жывёлы. Таму развіццё птушкагадоўлі ішло маруднымі тэмпамі.


2.САХАРУК Сцяпан Мікалаевіч.  1972 — 1984 гг.  


У 1972 годзе на базе птушкафермы была створана птушкафабрыка, якая выдзеліпася з саўгаса як самастойнае прадпрыемства.  Яе ўзначаліў Сцяпан Мікалаевіч Сахарук. 3 1971 года ён быў дырэктарам саўгаса “Аранчыцкі”.

 3 успамінаў Сцяпана Мікалаевіча Сахарука: «Адразу мы ўзяліся за механізацыю птушкагадоўчага працэсу. Пагалоўе было павялічана да 30 тысяч. Замест драўляных кпетак устанавілі металічныя, каб палепшыць санітарныя ўмовы ўтрымання птушкі. У пачатку 70-х штогод фабрыка давала каля трох мільёнаў яек»

orp_sacharuk Пётр Мікалаевіч Кульгавчук

op_iaiza_4

Галоўнай праблемай стала адсутнасць поўнарацыённых кармоў, якія даводзілася рыхтаваць самім, не было і належных медыкаментаў.

Першым галовным бухгалтарам птушкафабрыкі стаў Якубовіч Аляксей Уладзіміравіч. З пачатку фарміравання птушкафабрыкі працавала ў калгасе, саўгасе, а затым на птушкафабрыцы галоўным затэхнікам Кічкайла Любоў Васільеўна.

orp_kichkailo

 Кічкайла Любоў Васільеўна

Многае для прадпрыемства зрабілі І.Р.Макарэвіч, Л.П.Іваноў, У.А.Якубовіч, якія аддалі фабрыцы шмат гадоў. За наступныя дзесяць год павялічыліся аб’ёмы выпускаемай прадукцыі, штогадовы рост па асноўным прадукце дасягаў 200%, прадуктыўнасць адной курыцы — 72%. У 1976 годзе Аранчыцкая птушкафабрыка па выніках работы была прызнана лепшай у БССР. Высокія паказчыкі напрамую ўплывалі на заработную плату работнікаў, колькасць якіх дасягнула амаль 200 чалавек.

3 пашырэннем вытворчасці пашырыўся рынак збыту пра дукцыі: аранчыцкія яйкі з’явіліся на паліцах магазінаў усёй Брэсцкай вобласці, Мінска і нават Масквы. Па вопыт на фабрыку пачалі прыязджаць птушкаводы з усяго Саюза і з краін блізкага замежжа.


3. МІРГАРОДСКІ Анатоль Данілавіч. 1984-2000 г.г.


У 1984 годзе птушкафабрыку ўзначаліў Анатоль Данілавіч Міргародскі. На яго долю выпаў самы цяжкі перыяд работы прадпрыемства: перабудова, з’яўленне межаў у некалі вялікай краіне, пераход на рынкавыя рэйкі.

Дзякуючы ўмеламу кіраванню, калектыву прадпрыемства ўдалося не толькі захаваць набытае, але і значна павялічыць паказчыкі. Штогод укараняліся новыя тэхналогіі, якія прыводзілі да павелічэння пагалоўя, яйканоскасці курэй. Дзевяностыя гады, нягледзячы на пэўныя цяжкасці, былі перыядам росквіту фабрыкі. Своеасаблівым пікам стаў 1991 год: 38 з лішнім мільёнаў яек, 325 тон курынага мяса.

У 1996 годзе прадпрыемства святкавала свой 30-гадовы юбілей. I было чым ганарыцца.

Пагалоўе курэй-несушек павялічылася з 7,8 тысячы штук у 1966 годзе да больш за 200 штук у 1995 годзе. Валавая вытворчасць яек з 699 тысячы штук ў 1966 годзе да больш за 30 мільёнаў у 1995 годзе.
Рэканструяваны ўсе птушкагадоўчыя памяшканні, пабудаваны механізаваны склад канцентраванык кармоў, дом механізатара і пункт тэхнічнага абслугоўвання трактароў і аўтамабіляў, заасфальтаваны тэрыторыі ля ўсіх вытворчых памяшканняў і мехдвара, выраблена ўпарадкаванне і жвіровае покрыццё ўсіх палявых дарог, заасфальтаваны цэнтральныя дарогі і вуліцы ў вёсцы Аранчыцы.
Падведзены вадаправод да птушніка і па вёсцы Аранчыцы

З’явіўся цэх сартавання яек, забойны пункт. Акрамя таго, былі адкрыты тры фірменныя магазіны: адзін на фабрыцы і два ў Пружанах.


4. В.а. дырэктара птушкафабрыкі ІВАНОЎ Леанід Піліпавіч. 2000 г.


5. ДЗЕМЯНЦЕЙ ??.  2000 — 2001 г.г.


6. СЧАСЛЁНАК ??.  2001 -2002 г.г


7. ТАРАСЕВІЧ ??.  2003-2004 г.г.


8. НІКАНЧУК Віктар Васільевіч. 2004-2007 г.г.


 

ПАЧАТАК 21-га стагоддзя прынёс новыя выпрабаванні прадпрыемству, якое, трэба прызнаць, яно не вытрымала. Паказчыкі рэзка пайшлі на «мінус», здараліся дні, калі не было чым карміць птушку. Работнікі пачалі масава пакідаць фабрыку, такая ж чахарда панавала і з кіраўніцкім саставам. I толькі з прыходам на вытворчасць новага дырэктара Віктара Васільевіча Ніканчука ў прадпрыемства з’явілася другое дыханне.

orp_nikonchuk

 Віктар Васільевіч Ніканчук


9. КРУГЛЕЙ Анатоль Ігнацевіч.  2007 — 2009 г.г. 


10. ДЫБУЛЬ Тэрэса Валяр’янаўна.  З 2009 па  цяперашні час


Пры падрыхтоўцы артыкула выкарыстоўваліся матэрыялы з наступных крыніц:

1.Даклад Міргародскага А.Д. да 30 годдзя Аранчыцкай птушкафабрыкі

2.Спецвыпуск газеты “У гасцях на Аранчыцкай птушкафабрыцы”

3.Газета «Раённыя будні» №29-30 ад 22 лютага 2006 г.  “Другая маладосць Аранчыцкай птушкафабрыкі”

4.Успаміны Міргародскага Анатоля Данілавіча

5.Фотаздымкі з асабістых архіваў аўтара і  Васілюк Я.В.

6.Фотаздымкі з архіва Іванова Леаніда Піліпавіча


op_iaiza_3  op_m_1 op_m_2 op_m_3 op_mex_1 op_mex_2 op_mex_3 op_mex_4 op_ob_1 op_ob_2 op_pos op_tr_1 op_tr_2 op_tr_3 op_ub_zer orp-t4 orp-t5 orp-t6 orp-t7op_tr_1  opt-t2 orp-t3 orp-t3orp-t8 orp-t1


 

ptf_iv_7 ptf_iv_6 ptf_iv_5 ptf_iv_4 ptf_iv_3 ptf_iv_2 ptf_iv_1