LiveInternet counter
Flagcounter
Flag Counter
Аднакласнікі

Футбалісты «Лінова» — чэмпіёны

«Раённыя будні», №65 (26.08.2017)

Завяршылася чарговае першынство Пружанскага раёна па футболе.

Калі ў мінулым годзе за званне чэмпіёна змагаліся шэсць каманд, то сёлета ўсяго толькі чатыры. У двухкругавым турніры было згуляна 12 матчаў і забіта 69 галоў. Такім чынам, сярэдняя выніковасць за адну гульню складае 5,8 мячоў.

Па чатыры перамогі атрымалі каманды «Лінова» і «ДСЮШ-1». А вось футбалісты «ЧС» увогуле не зведалі радасці перамогі. Найбольшую колькасць мячоў — 24 забілі ў вароты сапернікаў футбалісты каманды «Лінова».  На рахунку «ЧС» усяго толькі шэсць забітых галоў.

Вратар каманды «Лінова» ўсяго пяць разоў даставаў мяч з сеткі варот у той час як яго калезе з «ЧС» рабіць гэта даввялося 44 разы.

Такім чынам чэмпіёнам раёна сёлета сталі футбалісты «Лінова». Мінулагодні чэмпіён — каманда «ДСЮШ-1» на гэты раз заняла другое месца . Трэцяе — дасталося футбалістам з Ружан.

Каманда-преаможца ўзнагароджана кубкам і грашовай прэміяй, а таксама і прызёры чэмпіянату граматамі аддзела адукацыіі, спорту і турызму райвыканкама.

Анатоль БЯРДУН, галоўны суддзя спаборніцтваў 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Подтвердите, что Вы не бот — выберите человечка с поднятой рукой:

Падпісацца на RSS

Калі ласка, увядзіце email адрас:

Delivered by FeedBurner

Архівы
Надвор’е ў Лінова
Ритуальная фурнитура
Музей истории вычислительной техники
Ліноўская СШ
budzima-by
МОВА НАНОВА