LiveInternet counter
Flagcounter
Flag Counter
Аднакласнікі

Аранчыцкі дом фальклору

Вечер чествования ветеранов труда

Вечер чествования ветеранов труда, приуроченный к Международному дню пожилых людей, прошел в 30 сентября в Оранчицком ДФ

Со словами благодарности к присутствующим обратилась директор ОАО «Оранчицкая птицефабрика» Дыбуль Тереса Валерьяновна. Она поблагодарила ветеранов за их многолетний добросовестный труд, пожелала долгих лет жизни и крепкого здоровья.

Вечер чествования ветеранов труда

Читать далее

Хмелеўская Сёмуха

Адкрытае раённае свята народнага мастацтва ў Жабінкаўскім раёне

Глядзець альбом

Ужо не першы год Хмелеўскі сельскі Дом культуры гасцінна сустракае шмат людзей з усіх куткоў Жабінкаўскага раёна і не толькі на свяце «Хмелеўская Сёмуха». Сёлета жаданымі гасцямі на свяце былі  калектывы Аранчыцкага сельскага Дома культуры «Каханачка» (кіраўнік Яўгенія Васілюк) і «Бабіна лета» (кіраўнік Таццяна Пушко).

У аснову свята лягла адроджаная традыцыя ваджэння Куста на Тройцу. «Ваджэнне Куста» – унікальны старажытны абрад, месцам традыцыйнага бытавання якога ў Жабінкаўскім раёне з’яўляецца вёска Залуззе. Сутнасць гэтай традыцыі ў тым, што на Тройцу галоўную прыгажуню вёскі апраналі ў імправізаванае адзенне з лісця клёна, рабілі кляновы вянок на галаву і ў такім выглядзе дзяўчыну вадзілі па сяле, каб пажадаць шчасця і дабрабыту аднавяскоўцам.
Хмелеўцы вырашылі пераняць гэтую цудоўную традыцыю. Разам з народным тэатрам гумару і песні “Хмелеўскія валацугі” і дзіцячым узорным фальклорным калектывам “Дараносіца” прынялі непасрэдны ўдзел у шэсці і нашы калектывы. Ды не толькі яны: не было відаць канца гэтага святочнага шэсця з музыкай і песнямі.

Але шэсце – гэта яшчэ не ўсё свята. Яно разгарнулася на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы каля мясцовага СДК. З вялікім задавальненнем назіралі мы за выступленнямі народных калектываў і асобных выканаўцаў з Жабінкаўскага, Камянецкага, Кобрынскага раёнаў.  Нешта нават змаглі пераняць у самадзейных артыстаў.

Вакол галоўнай сцэны размясціліся пляцоўкі з забавамі, разгарнулі выставу-продаж майстры народнай творчасці (на ёй  былі прадстаўлены  і работы нашых умельцаў Алены Мароз, Надзеі Гоман  і Пружанскага Дома рамёстваў).

Час прайшоў незаўважна. У прыўзнятым настроі, з прыемнымі ўражаннямі, жаданнем у наступным годзе прыехаць у госці ў Хмелева, каб зноў «павадзіць Куст» па гасцінных дварах,  мы пакідалі свята.

Глядзець альбом

 

“Каханачка“ спявала ў Белавежы

Калектыў Аранчыцкага дома фальклору “Каханачка” пабываў у польскім Белавежы

Калектыў Аранчыцкага дома фальклору “Каханачка”

Калектыў Аранчыцкага дома фальклору “Каханачка”

Штогод у Белавеж у майскія дні з’яджаюцца людзі з усяго Падляшша, з іншых гарадоў і вёсак Польшы, з-за мяжы. Традыцыйна – каля 40 гадоў – сустрэчы з нагоды Дня памяці праводзяцца на тэрыторыі музея драўлянага дойлідства і побыту ркскага насельніцтва Падляшша.

Читать далее

Шчадроўкі па-аранчыцку

Газета «Раённыя будні»

Напярэдадні Новага года — праз тыдзень пасля Калядаў — нашы продкі-славяне святкавалі Шчодры вечар, які па хрысціянскім календары яшчэ называлі днём святой Маланні або Васільевай калядой. Шчодрым вечар называлі таму, што на стол ставілі  багатую куццю, якую, у адрозненне ад поснай, запраўлялі мясам і салам.

Читать далее

Падпісацца на RSS

Калі ласка, увядзіце email адрас:

Delivered by FeedBurner

Архівы
Надвор’е ў Лінова
Ритуальная фурнитура
Музей истории вычислительной техники
Ліноўская СШ
budzima-by
МОВА НАНОВА