LiveInternet counter
Flagcounter
Flag Counter
Аднакласнікі

Радавое гняздо Трымбіцкіх

Казімер Трэмбіцкі

Матэрыял  з сайта https://pruzana.wordpress.com 

trebicki-kazimierz005

Казімер Трэмбіцкі (Kazimierz Trębicki) [1895-1981] – польскі дыпламат, вучоны, журналіст, палітычны і грамадскі дзеяч за мяжой.

Нарадзіўся 3 студзеня 1895 року ў маёнтку Лінава, Пружаньскага павету. Дзяцінства і маладыя гады прайшлі тут. Менавіта ён і з’яўляецца апошнім уладальнікам гэтага маёнтку, а таксама (MIKITYCZE Z FOLWARKAMI SKOPOWKA I BAŁABANÓWKA), дзе ён гаспадарыў да 1939 року, да прыходу бальшавiкоў.

Сядзібны дом Трэмбіцкіх. фота да 1939 року

Палац Трэмбіцкіх. фота да 1939 року

У 1932 ажаніўся з Зоф’яй Лушчэўскай (Zofia Łuszczewska)..

Пасьля савецкай акупацыі быў вымушаны пакінуць радавую сядзібу і з’ехаць у Еўропу.

Служыў у якасці генеральнага консула пры Консульстве Польшчы ў Жэневе.
З сакавіка 1940 К. Трэмбіцкі – саветнік Дэлегацыі РП у Лізе Нацый.

pic_1-d-2144

Прадстаўнікі Лігі Нацый на даху Палаца Пячаткі (Pałac Prasy w Krakowie). Казімер Трэмбіцкі (6). 1929 рок

5 ліпеня 1945 займаў пасаду дарадцы амбасады РП пры галандскім ўрадзе.
Пасля вайны працаваў у камітэце адукацыі палякаў у Вялікабрытаніі.

pic_1-d-183

Вечар развітання з надзвычайным пасланцам і паўнамоцным міністрам Польшчы ў Балгарыі Адамам Тарноўскім. K. Trębicki (зверху, з левага боку чацвёрты) фота 1930 року

Быў членам Навукова-даследчага інстытута міжнародных адносін у Лондане.

Памёр у Злучаным Каралеўстве 13 ліпеня 1981 року.

Крыніцы:
www.msz.gov.pl
audiovis.nac.gov.pl

ЯК КІЕЎСКІ ПСАЛТЫР СПЛЫЎ З БРЭСТЧЫНЫ

Сайт газеты «Маяк» Бярозаўскага раёна. 19 лютага 2015 г

Радаводам мая бабуля, Валянціна Паўлаўна Дабрыніна з вёскі Сялец, займаецца болей за пятнаццаць гадоў. Зацікавілася гэтай справай і я. Прозвішча нашага продка мы знайшлі ў “Ревизии Кобринской экономии, составленной в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегою”, выдадзенай у 1876 г. у Вільні. 

     Продак жыў у Альшанах на Пружаншчыне. У інфармацыйным полі пра гэтае сяло звестак няма. З дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Гродне вядома, што маёнтак Мікіцічы Мікіцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерніі з сёламі, у тым ліку Альшанамі, у межах 1794 – 1840 гадоў належаў Вінцэнту Трамбіцкаму (1762 – 1842) – з 2402 дзесяцінамі зямлі. Читать далее

Палацава-паркавы ансамбль. Радавое гняздо Трымбіцкіх

tremb

Палацава-паркавы ансамбль, радавое гняздо Трымбіцкіх. Маёнтак ад бліжэйшай вёскі меў назву Ліноўскі.

Ліноўскі палац быў узведзены Вінцэнтам Трымбіцкім на мяжы XVII — XIX ст. Палац быў пабудаваны з цэглы, меў адзін паверх, накрыты гладкім чатырохсхільным дахам.

У пачатку ХХ ст. Уладзіслаў Трымбіцкі распачаў яго перабудову. Для распрацоукі праекта i яго ажыццяўлення быў запрошаны дойлід Луба. Планавалася ўзвесці сіметрычныя двухпавярховыя крылы, але недахоп сродкаў i пачатак 1-й сусветнай вайны не дазволілі ажыццявщь намечанае да канца. Тым не менш палац пасля перабудовы набыў манументальны выгляд.

Цэнтральны фасад палаца быў вылучаны масіўным порцікам, 1-ы паверх якога складалі 5 аркад, над якімі ўзвышаліся 4 стройныя калоны з гладкім трохвугольным франтонам. Вокны 2-га паверха, што выходзілі на балкон з балюстрадай, мелі квадратную і прамавугольную форму. Даволі арыгінальна выглядаў паркавы фасад палаца.

linowa dwor od podjazdy, prezd 1939 r. linowa dwor od ogorody, prezd 1939 r.

Фотаздымкі з Romana  Aftanazy «Dzeje rezydencji…» ст. 64-67, 1939 г.

Aftanazy. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Tom 2 st.64,65,66,67

Сярэдні рызаліт меў адзін паверх, гладкую тынкоўку, высокі шчыт, адно вялікае акно i прасторную тэрасу з шырокімі ўсходамі.

Левае крыло паркавага фасада мела 2 паверхі, багатую аздобу i невялікі балкон з бакавымі калонамі. Правае крыло было не завершана і адрознівалася па архітэктуры ад левага.

Аднапавярховую частку палаца накрываў гладкі двухсхільны дах, а двухпавярховая частка порціка і левага крыла мела чатырохсхільны дах.

Палац меў багатую ўнутраную аздобу. У пярэднім пакоі стаялі мармуровыя скульптуры Нерона і Агрыпіны. Цэнтральная зала, якая служыла сталовай, мела 50 кв м плошчы. Пакоі дзяліліся на «цёмныя», «светлыя», «ясныя» у залежнасці ад колеру шпалер i аздобы мэблі.

Палац абкружаў пейзажны парк, закладзены Вінцэнтам Трымбіцкім пры будаўніцтве рэзідэнцыі ў канцы XVIII ст. Парк грунтоўна абследаваны i апісаны А.Т. Федаруком . Плошча парку складае 3 га (без саду). Ён размешчаны ўздоуж выцягнутай кампазщыйнай восі з поўначы на поўдзень. Уязная алея кароткая. Яна адметная тым, што аздоблена каштоўным экзотам — ліпай крымскай, а таксама сваёй шырынёй (20 м). Алея вяла да параднай паляны з традыцыйным кругам перад палацам. 3 усходняга боку алея фіксавалася стайняй, з заходняга боку да яе прымыкаў крухмальны завод.

Схема парку

Праз парк праходзіла прагулачная алея, абсаджаная пладова-ягадным і кустамі. У пачатку XIX ст. паркавыя баскеты атрымалі пейзажную аздобу невялікімі дрэвавымі групам i салітэрамі; клёнам, грабам, ясенем, дубам, ліпай i інш. Дрэвы дасягалі ўзросту 150 i больш гадоў. Дрэвастой — клён, ліпа, граб, дуб, ясень.
Палац захаваўся да нашых дзён. Доўгі час у ім знаходзіліся кватэры (левая палова), клуб, магазін і кантора Ліноўскага спіртзавода (правая палова). Правая палова мае добры стан, ў ёй знаходзіліся кантора Ліноўскага крухмальнага завода і магазін.

 Л.М.Несцярчук, «Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў», Мінск, Белта, 2002 г. ст. 288,289,290 .

Падпісацца на RSS

Калі ласка, увядзіце email адрас:

Delivered by FeedBurner

Архівы
Надвор’е ў Лінова
Ритуальная фурнитура
Музей истории вычислительной техники
Ліноўская СШ
budzima-by
МОВА НАНОВА